Сябры, разам з “Карчмой 1863” запрашаем Вас у гэтую суботу 12 красавіка на незвычайны шпацыр “Her-st…

Сябры, разам з “Карчмой 1863” запрашаем Вас у гэтую суботу 12 красавіка на незвычайны шпацыр “Her-story альбо Жанчыны Вільні”.

Звычайна гісторыя апісваецца як сьвет мужчын, але дзе ж у гэтым апісаньні жанчыны? Давайце выправім гэтую хібу і разам паглядзім на гарадскую спадчыну Вільні вачыма жанчынаў.

Падчас шпацыру вас чакаюць гісторыі выбітных літаратарак, мецэнатак, удзельніцаў паўстаньняў і грамадскіх дзяячак, якія пакінулі свой сьлед у гісторыі гэтага старажытнага горада.

Пачатак аб 11-й гадзіне. Інфармацыя пра дакладнае месца збору напярэдадні шпацыру пасьля рэгістрацыі ў гэтай гугл-форме: https://forms.gle/Q6wEmbYs1zQdS75e7

Пасьля вандроўкі ў Карчме 1863 пройде выніковая віктарына.

Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!