Паважанае спадарства, з вялікай падзякай да майстра і некаторым сумам паведамляем, што 23 снежня а 11:30, у Замку адбудзецца апошні занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. У сувязі с пераездам трэнер больш не зможа праводзіць заняткі ў нас Гэта будзе развітальны занятак, таму трэнер падбярэ адпаведныя […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
23 і 27 снежня ў Беларускім Замку прыём праводзіць масажыст Генадзь Манёнак
23 і 27 снежня ў Беларускім Замку будзе праводзіць прыём масажыст з залатымі рукамі і сэрцам Генадзь Манёнак – масажыст шырокага спектру з дваццацігадовым вопытам работы. Валодае рознымі тэхнікамі масажу. Прыём будзе праводзіцца з 16.00, па папярэднім запісе праз @Gennadiu20 Пытанні па кошце паслугі — у асабістыя да майстра @Gennadiu20 Кошт для пратэстных і рэпрэсаваных […]
22 снежня на плошчы Вінсаса Кудзіркі не будзе нядзельнага мітынгу, будуць калядныя мерапрыемствы
Паважанае спадарства, заўтра, 22 снежня, нядзельнага мітынгу не будзе Па інфармацыі мэрыі, на плошчы Вінсаса Кудзіркі будуць калядныя мерапрыемствы. Прапануем далучыцца да мітынгу на наступным тыдні. Мы не спыняемся
У Замку рыхтуюць падаруначкі і формачкі для святочных печываў для маленькіх гасцей
Для маленькіх гасцей на сённяшнія святкаванні ў Замку рыхтуем маленькія падаруначкі ды формачкі для святочных печываў, каб дома мелі цікавы занятак з бацькамі на Каляды І яшчэ ў Замку жывуць коцікі, што чакаюць усіх у госці ў Замак!
Запрашаем адзначыць Каляды ў Беларускім Замку 21 снежня з безалкагольнымі напоямі і прысмакамі
Замак да свята падрыхтаваны! Чакаем усіх жадаючых з намі адсьвяткаваць надыходзячыя Каляды! Апранайцеся святочна, бярыце з сабой безалкагольныя напоі і прысмакі і прыходзьце да нас! Абяцаем, будзе весела! Жыве Беларусь! Запрашаем усіх адзначыць надыходзячыя Каляды ў Беларускім Замку ў суботу 21 снежня! Завітвайце незалежна ад таго, прымаеце вы ўдзел у ініцыятыве “Сакрэтны Санта” ці не. […]
Вольга Вялічка адзначыла дзень нараджэння, атрымаўшы віншаванні і пажаданні поспехаў
Учарашні дзень быў багаты на радасныя падзеі. Свой дзень нараджэння адзначыла прыгожая, разумная, цудоўная і неверагодна дзейная Вольга Вялічка Гэты дзень стаў яшчэ адной нагодай выказаць захапленне Вашай энергіяй, талентам і шчырым імкненнем дапамагаць людзям. Няхай жыццё прынясе яшчэ больш поспехаў, яскравых ідэй і шчаслівых момантаў. Няхай здароўе і гармонія заўсёды будуць Вашымі спадарожнікамі, а […]
Са святам, Міхаіл Цалковік: віншаванні з днём нараджэння таленавітага музыканта
Мінулы дзень адзначаны прыемнай падзеяй – днём нараджэння таленавітага і цудоўнага чалавека, Міхаіла Цалковіка Твая энергія, натхненне і адданасць сваёй справе выклікаюць шчырае захапленне. Ты не толькі дорыш навакольным выдатную музыку, але і напаўняеш гэты свет святлом, цяплом і дабрынёй. Няхай кожны дзень твайго жыцця будзе напоўнены радасцю, яркімі эмоцыямі і новымі дасягненнямі. Жадаем, каб […]
Святкаванне Калядаў у Беларускім Замку 21 снежня ў 17:00 у Вільнюсе
Запрашаем усіх адзначыць надыходзячыя Каляды ў Беларускім Замку ў суботу 21 снежня! Завітвайце незалежна ад таго, прымаеце вы ўдзел у ініцыятыве “Сакрэтны Санта” ці не. Гуртам весялей! Прыносьце з сабой безалкагольныя напоі і пачастункі З Калядамі і Новым ГодамЖыве Беларусь! 21 снежня 17:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10
Вечар лістоў і падарункаў для ўкраінскіх абаронцаў у Беларускім Замку ў Вільнюсе 20 снежня
Мы, разам з фондам @action4life1, запрашаем у Замак на вечар лістоў і падарункаў для ўкраінскіх абаронцаў! Сябры, давайце разам падорым нашым абаронцам цяпло і падтрымку напярэдадні Калядаў і Новага года. Мы працягнем традыцыю, якую пачалі летась, падпішам вайскоўцам паштоўкі і збярэм ім салодкія падарункі, каб перадаць часцінку свята. Нашы лісты мы адрасуем байцам палка Каліноўскага, […]
Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі ў Замку ў пятніцу з 18:00
Паважанае спадарства, заўтра, у пятніцу, з 18:00, Наталля Калегава будзе праводзіць у Замку традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10