Спектакль “Зекамерон” у Вільні!«Зэкамерон» — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што а…

Спектакль “Зекамерон” у Вільні!

«Зэкамерон» — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА.

Максім Знак пісаў гэтую кнігу з верасня 2020 па снежань 2021 года, будучы вязнем аднаго з іх.

Спектакль «Зэкамерон» звязаў шэраг апавяданняў са зборніка Максіма Знака ў адзіную імпрэзу.
Музыка і песні на словы Максіма сталі базавым злучальным элементам.

Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязьні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх , і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам.

У ролях: Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.
Рэжысер: Войцэх Урбаньскі

Набыць квіткі
За зніжкай да 20% ад Dapamoga звяртацца да @nk_dapamoga

26 красавіка
19:00 – 20:20
Polish Theater in Vilnius,
Naugarduko g. 76

З пытаннямі i прапановамі звяртацца – @Volnyja_Kupalaucy