!!!!!! !!!!!! Беларусы, далучайцеся да акцыі пратэсту супраць расійскай агрэсіі ва Украіне!Расія…

!!!!!! !!!!!!
Беларусы, далучайцеся да акцыі пратэсту супраць расійскай агрэсіі ва Украіне!

Расія скідала авіябомбы на мірныя гарады. Учорашні ўдар па шматпавярхоўцы ў Запарожжы — чарговае злачынства, якое нельга прамаўчаць.

Мы не можам заставацца абыякавымі. Калі бамбілі Сумы, толькі адзін беларус — Андрэй Паук — выйшаў да пасольства. І на яго напалі.

Давайце пакажам, што нас больш.
Што мы не маўчым.
Што нам балюча.

Дзе? Пасольства РФ у Літве / Сквер Барыса Нямцова
Адрас: Ukrainos Didvyrių g. 2 / Latvių g. 53A, Vilnius

Калі? Сёння а 16:00