Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Жыхары Замку разлятаюцца па свеце, вяртаюцца моцнымі дадому — фота шчаслівых сем’яў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2021 год. Жыхары Замку разлятаюцца па ўсім свеце Вернемся моцнымі Дадому! 2023 год. Адны з лепшых фота для нас: калі нам з далёкіх краін дасылаюць фота шчаслівых уз’яднаных сем’яў. Мікіта Трацякевіч з дачкой #ГісторыяDapamoga

2020 год: Каля царквы чакалі Андрэя Лодачніка і з’явіліся бабры, зайцы, арлы і лісічкі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2020 год. Каля гэтай царквы мы чакалі Андрэя Лодачніка!Так сталі у нашым жыцці з’яўляцца бабры і зайцы, арлы і лісічкі Дзмітрый Мазура – студэнт з Мінску, якому давялося правесці 38 сутак у турме за сваю пазіцыю супраць гвалту і беззаконьня. #ГісторыяDapamoga

У Вільні адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі, забітага ў Менску 4 гады таму

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

4 гады таму у Менску быў забіты Раман Бандарэнка. Акцыя яго памяці адбылася ў Вільні. Мінакам распавялі гісторыю Рамана, забітага да смерці 31-гадовага мастака, які жыў у двары, вядомым як Плошча Пераменаў у Менску. Ён выйшаў абараніць у сваім двары бела-чырвоныя стужкі, якія зразалі невядомыя. Яны забралі Рамана ў бус, спачатку адвезлі ў Цэнтральны РАУС, […]

Заняткі з псіхолагам у Замку адменены да 26 лістапада

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Увага! На вялікі жаль заняткі з псіхолагам адменены Наступныя бліжэйшыя заняткі толькі 26 лістапада. “Я вельмі прашу прабачэньня, але я вымушана адмяніць нашу заўтрашнюю сустрэчу ў Замку з-за цяжкасьцяў на працы. Наступная сустрэча паводле графіка 26 лістапада. Гэта вялікі перапынак, але нажаль у мяне няма магчымасці перанесці на больш блізкую дату” Спадзяемся на ваша разуменне […]

Лекцыя ў Вільнюсе 11 лістапада: Беларусь vs «рускі свет» і супраціў Крамля

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

11 лістапада 18:00 лекцыя: БЕЛАРУСЬ vs «РУСКІ СВЕТ»: СУПРАЦІЎ ХВАТЦЫ КРАМЛЯ Расія выдаткоўвае вялізныя сродкі для прасоўвання сваіх інтарэсаў у Беларусі, адбылася сінхранізацыя дзяржаўнай прапаганды дзвюх краін. Т.зв. “рускі свет” – гэта вялікая інфраструктура інстытутаў “мяккай сілы” і ўнутраная сетка ўплывовых прыхільнікаў у Беларусі. У значнай часткі грамадства да канца не сфарміравана нацыянальная ідэнтычнасць. Аб […]

Варта Святла ў Вільні — мемарыял памяці загінулых беларусаў у змаганні з дыктатурай

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Варта Святла – мемарыял памяці ў Вільні, прысвечаны загінулым у змаганні з дыктатурай  беларусам, які гарыць кожны вечар са жніўня 2020га. Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную працу Варты Святла? Далучайцеся да суполкі вартаўнікоў памяці тых, хто загінуў, абараняючы вольную Беларусь! Вартаўнік – чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.Каб далучыцца – ўпішыце […]

У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі і герояў барацьбы за свабоду Беларусі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння, 10 лістапада, у Вільні, на Плошчы Вінцаса Кудзіркі, мы сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, які аддаў сваё жыццё за свабоду Беларусі. 12 лістапада 2020 года ў Мінску рэжым забраў жыццё Рамана, якому быў ўсяго 31 год. Яго апошнія словы: «Я выходжу!» сталі сімвалам супраціву беларусаў перад жорсткасцю ўлады. Мы ўшанавалі не толькі памяць […]

Беларусы Вільні ўшаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі на мітынгу з удзелам Святланы Ціханоўскай

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У гэтую хвіліну беларусы Вільні ўзгадваюць Рамана Бандарэнку, забітага ва ўзросце 31 году рэжымам лукашэнкі ў Мінску 12 лістапада 2020 года. Апошняя фраза Рамана: “Я выходжу!” стала адным з сімвалам пратэсту беларусаў супраць самавольства ўлады. Сёння на нядзельным мітынгу на сталічнай плошчы ім. Вінцаса Кудзіркі да беларусаў звярнулася лідэрка свабоднай Беларусі Святлана Ціханоўская. Жыве Беларусь! […]

9 лістапада ў Вільні пройдзе V Фестываль песні «Беларусь Старажытная»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўнае спадарства, 9 лістапада а 14:00 запрашаем наведаць V Фестываль песні «Беларусь Старажытная» у Культурным цэнтры Новай Вільні! Адна з мэтаў фестывалю — пазнаёміць людзей з традыцыйнай беларускай культурай і фальклорам, а разам з тым — аб’яднаць беларускую супольнасць Вільні, дапамагчы ёй вярнуцца да сваіх каранёў, узгадаць традыцыі і папулярызаваць іх. Сярод удзельнікаў будуць нашы […]

Штотыднёвы нядзельны мітынг у падтрымку палітвязняў у 2022 годзе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2022 год. Штотыднёвы нядзельны мітынг ў падтрымку палітвязняў. Штотыднёвы мітынг па панядзелках арганізаваны па ініцыятыве Arkadijus Vinokuras (партыя сацыял-дэмакратаў Літвы), Vytenis Andriukaitis (сігнатар акта незалежнасці, еўрадэпутат), Emanuelis Zingeris (сігнатар акта незалежнасці Літвы, дэпутат) #ГісторыяDapamoga