Сябры, на гэтым тыдні споўнілася 139 год з дня народзінаў нашага знакамітага пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасьці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды ў нядзелю 15 чэрвеня а 13-й гадзіне запрашаем на традыцыйны шпацыр у яго гонар пад назвай “Іване, ты жывеш!”
Нарачоная Івана Юльяна Мэнке пакінула пакінула ўспаміны пра свайго каханага, зь якіх мы даведваемся ня толькі пра гэтае шчымлівае трагічнае каханьне, але і пра тагачаснае беларускае жыцьцё ў Вільні.
Прапануем вам разам прайсьціся па віленскіх адрасах, зьвязаных з Іванам Луцкевічам ды ягоным братам Антонам, паглыбіцца ў іх тагачаснае жыцьцё і працу, пачытаць разам успаміны Юльяны Мэнке ды узгадаць нашага выбітнага дзеяча.
Рэгістрацыя на шпацыр праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/j22jdESE7gGbkM9E6
Данаты вядоўцы традыцыйна вітаюцца!
Хто яшчэ ня быў, далучайцеся!