Для маленькіх гасцей на сённяшнія святкаванні ў Замку рыхтуем маленькія падаруначкі ды формачкі для святочных печываў, каб дома мелі цікавы занятак з бацькамі на Каляды І яшчэ ў Замку жывуць коцікі, што чакаюць усіх у госці ў Замак!
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Запрашаем адзначыць Каляды ў Беларускім Замку 21 снежня з безалкагольнымі напоямі і прысмакамі
Замак да свята падрыхтаваны! Чакаем усіх жадаючых з намі адсьвяткаваць надыходзячыя Каляды! Апранайцеся святочна, бярыце з сабой безалкагольныя напоі і прысмакі і прыходзьце да нас! Абяцаем, будзе весела! Жыве Беларусь! Запрашаем усіх адзначыць надыходзячыя Каляды ў Беларускім Замку ў суботу 21 снежня! Завітвайце незалежна ад таго, прымаеце вы ўдзел у ініцыятыве “Сакрэтны Санта” ці не. […]
Вольга Вялічка адзначыла дзень нараджэння, атрымаўшы віншаванні і пажаданні поспехаў
Учарашні дзень быў багаты на радасныя падзеі. Свой дзень нараджэння адзначыла прыгожая, разумная, цудоўная і неверагодна дзейная Вольга Вялічка Гэты дзень стаў яшчэ адной нагодай выказаць захапленне Вашай энергіяй, талентам і шчырым імкненнем дапамагаць людзям. Няхай жыццё прынясе яшчэ больш поспехаў, яскравых ідэй і шчаслівых момантаў. Няхай здароўе і гармонія заўсёды будуць Вашымі спадарожнікамі, а […]
Са святам, Міхаіл Цалковік: віншаванні з днём нараджэння таленавітага музыканта
Мінулы дзень адзначаны прыемнай падзеяй – днём нараджэння таленавітага і цудоўнага чалавека, Міхаіла Цалковіка Твая энергія, натхненне і адданасць сваёй справе выклікаюць шчырае захапленне. Ты не толькі дорыш навакольным выдатную музыку, але і напаўняеш гэты свет святлом, цяплом і дабрынёй. Няхай кожны дзень твайго жыцця будзе напоўнены радасцю, яркімі эмоцыямі і новымі дасягненнямі. Жадаем, каб […]
Святкаванне Калядаў у Беларускім Замку 21 снежня ў 17:00 у Вільнюсе
Запрашаем усіх адзначыць надыходзячыя Каляды ў Беларускім Замку ў суботу 21 снежня! Завітвайце незалежна ад таго, прымаеце вы ўдзел у ініцыятыве “Сакрэтны Санта” ці не. Гуртам весялей! Прыносьце з сабой безалкагольныя напоі і пачастункі З Калядамі і Новым ГодамЖыве Беларусь! 21 снежня 17:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10
Вечар лістоў і падарункаў для ўкраінскіх абаронцаў у Беларускім Замку ў Вільнюсе 20 снежня
Мы, разам з фондам @action4life1, запрашаем у Замак на вечар лістоў і падарункаў для ўкраінскіх абаронцаў! Сябры, давайце разам падорым нашым абаронцам цяпло і падтрымку напярэдадні Калядаў і Новага года. Мы працягнем традыцыю, якую пачалі летась, падпішам вайскоўцам паштоўкі і збярэм ім салодкія падарункі, каб перадаць часцінку свята. Нашы лісты мы адрасуем байцам палка Каліноўскага, […]
Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі ў Замку ў пятніцу з 18:00
Паважанае спадарства, заўтра, у пятніцу, з 18:00, Наталля Калегава будзе праводзіць у Замку традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10
Мікіта Князеў з Гомеля выратаваўся ў 2020 годзе і стаў 200-м выратаваны беларусам Dapamoga
13 снежня 2020 года ў нашым жыцці з’явіўся Мікіта Князеў. Мікіта родам з Гомеля. Цудоўны і чысты чалавек, студэнт медінстытута. Ён мог бы стаць лекарам у Беларусі, але рэжыму лукашэнкі не патрэбныя добрыя спецыялісты, яму патрэбны паслухмяныя авечкі, таму Мікіта быў адлічаны з універсітэта за выказванне свайго меркавання, затрыманы і збіты ў ізалятары. Яму ўдалося […]
У Замку прайшла сустрэча з сацыяльным кансультантам Caritas Томасам Бакшысам пра дапамогу просьбітам прытулку
Учора ў Замку адбылася сустрэча з супрацоўнікам Caritas Томасам Бакшысам. Томас – сацыяльны кансультант у Цэнтры інтэграцыі замежнікаў Caritas. Ён працуе з асобамі, якія шукаюць прытулку і чакаюць рашэння пра статус уцекача. Томас распавёў пра праект, прызначаны менавіта для просьбітаў прытулку. Дзякуючы гэтай сустрэчы мы даведаліся пра дадатковыя магчымасці для гэтай катэгорыі грамадзян. У студзені […]
Здача іспыту па кіраванню аўтатранспартам на рускай мове ў Літве будзе дазволена да 2026 года
Сябры, перадаем вам навіны атрыманыя Літоўскім Чырвоным Крыжам: У наступным годзе (2025) здача іспыту «Рэгітры» па кіраванню аўтатранспартам на рускай мове яшчэ не будзе забаронена!Інфармацыя афіцыйная, пацверджана самой “Рэгітрай”. “Учитывая замечания и предложения различных заинтересованных сторон относительно регулирования языка экзаменов, проводимых AB Regitra, приказа министра внутренних дел, который в скором времени вступит в силу, и […]