Дзень Незалежнасці — 27 ліпеня Мітынг у Вільні27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю а…

Дзень Незалежнасці — 27 ліпеня
Мітынг у Вільні

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Менавіта гэтая дата ёсць сапраўдным святам Незалежнасці.

У Дэкларацыі было абвешчана, што:
– ніводная палітычная партыя ці асоба не можа выступаць ад імя народа;
– войска і спецслужбы падпарадкоўваюцца толькі Вярхоўнаму Савету;
– ніякія замежныя вайсковыя базы не могуць знаходзіцца ў Беларусі без згоды Вярхоўнага Савета;
– тэрыторыя краіны — без’ядравая зона;
– Канстытуцыя і законы Рэспублікі маюць вяршэнства.


Сёння нельга назваць Беларусь незалежнай. Не выконваецца ніводны з гэтых прынцыпаў. І менавіта таму ў сучаснай Беларусі пра гэты дзень вырашылі забыцца.

Але мы памятаем.

Мы выходзім, каб нагадаць:
незалежнасць — гэта не фармальнасць, а адказнасць перад тымі, хто змагаўся і працягвае змагацца за яе.

Прыходзьце, каб быць разам. Каб паказаць: і праз дзесяцігоддзі мы стаім на тым, што Беларусь павінна быць сапраўды вольнай і незалежнай краінай.
І сцяг яе — бел-чырвона-белы.

Нядзеля, 27 ліпеня, 12:00
Плошча В. Кудзіркі, Вільня

Жыве Беларусь!