Хочам падзяліцца адной гісторыяй, што адбылася на днях з адным з уцекачоў.Сёння здарыўся адзін давол…
Сёння здарыўся адзін даволі паказальны выпадак для беларускіх эмігрантаў.
Пасля штотыднёвага мітынгу на плошчы Кудзіркі мне прыйшлося адлучыцца ад агульнай групы і дабірацца да замка сваім ходам.
Прыехаў я зусім нядаўна, экстрана і пакуль не паспеў аформіць сабе праязныя дакументы, а па няведанні (не быў у Літве каля 7 гадоў), вырашыў, што змагу аплаціць праезд назад проста гатоўкай у тралейбусе.
Калі я зайшоў і ўпэўнена працягнуў вадзіцельцы еўра яна спачатку здзівілася, але, калі я загаварыў з ёй на рускай, цалкам спакойна і таксама на найчыстай рускай патлумачыла мне, што ў апошнія паўгады аплаціць праезд у грамадскім транспарце магчыма толькі пры дапамозе карты або праязнога. Прыйшлося расказаць, што я беларус, толькі што прыехаў, не паспеў разабрацца, прашу прытулку ў Літве і ў мяне ёсць цалкам абгрунтаваныя прычыны не карыстацца сваёй картай тут.
Кіроўца адразу прапанавала мне дапамогу, сказала, што я магу стаяць побач з ёй і, калі яна ўбачыць кантралёраў, то папярэдзіць мяне і дасць выкарыстоўваць свой праязны.
Натуральна, пасажыры, якія стаялі побач, гэты дыялог таксама чулі і акрамя яе яшчэ трое прапанавалі мне аплаціць праезд сваімі картамі, ад чаго мне прыйшлося ветліва адмаўляцца. Але апошнім аргументам быў падарунак праязнога на 8 паездак па паўгадзіны пад усеагульнае выказванне слоў падтрымкі і падбадзёрвання («Малайчына што з’ехаў», «Шкада Беларусаў, такая краіна – а такое кіраўніцтва, эх», «нічога, ты зараз у Еўропе, паслабся, цябе тут не кінуць»).
Апроч іншага да свайго прыпынку я даехаў, гутарачы з кіроўцай. Яна таксама бежанка, толькі з Украіны (што тлумачыць яе найчысцейшы рускі і спачувальнае разуменне маёй сітуацыі), ужо год у краіне, атрымала прытулак і працуе па сваёй спецыяльнасці.
Вельмі прыемна ўсведамляць, што Літоўская Рэспубліка падтрымлівае беларусаў не толькі на ўрадавым узроўні, дэкларацыямі і заявамі, але і на нізавым – здавалася б, у такіх дробязях, але менавіта так і праяўляецца салідарнасць і адзінства ў барацьбе народаў за свабоду. Прынамсі, гэта адчуваецца нашмат ярчэй, калі ты толькі прыехаў пасля амаль 5-ці гадовага тэрміну знаходжання ў краіне страху, рэпрэсій і заняпаду.
Памятайце, што добрых і ветлівых людзей заўсёды болей. А злыя проста грамчэй крычаць.