Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Дзiцячы майстар-класс па выпечцы і ўпрыгожванню пернікаў у Замку 5 студзеня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Запрашаем на дзiцячы майстар-класс па выпечцыі ўпрыгожванню пернікаў Калi: 5 студзеня 15.00 Месца Замак Ваша дзіця рэалiзуе свой кулінарны талент, ствараючы пернікі-шэдэўры сваімі рукамі. Атмасфера свята і духмяныя пахi зробяць гэты дзень асаблівым. Дзеткi прыгатуюць перніки, якія можна забраць дадому і падараваць родным Удзел безкаштоўны. Данаты на карысць Дапамогі вітаюцца Калі ласка, запішыцеся дзеля ўдзелу […]

1 студзеня ў Вільні адбудзецца цырымонія ўзняцця літоўскага сцяга на Катэдральнай плошчы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

“Сёння, 1 студзеня, а 14:00 на Катэдральнай плошчы адбудзецца цырымонія ўзняцця літоўскага сцяга. Беларусы Вільні віншуюць Літву з гэтым знамянальным днём і заклікаюць усіх далучыцца да ўрачыстасці! У мінулым годзе беларуская супольнасць ужо ўдзельнічала ў гэтай цырымоніі, і гэта стала прыкладам нашай салідарнасці. Запрашаем усіх! Глядзіце відэа тут: https://youtube.com/shorts/II8Gin-ksSU?feature=shared” Беларусы Вільні віншуюць Літву с Днём […]

Сяргей, ментар 2020 года і першы Дзед Мароз, завітаў з падарункамі ў Літву

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

А гэта да нас з падарункамі завітаў наш ментар 2020 года і наш самы першы Дзед Мароз Сяргей, які ў 2020 годзе падчас COVID павіншаваў больш за 70 дзетак, якія ў той складаны час апынуліся разам з бацькамі ў Літве#БуднiDapamoga #нереклама

Дзякуючы данатам аплочаны электрычнасць і газ за мінулы месяц у Замку ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дзякуючы вашым данатам, мы аплацілі электрычнасць і газ за мінулы месяц на суму 621 і 1500 еўра адпаведна. Пасля аплаты на рахунку засталося 30 еўра. Яшчэ засталася непакрытай аплата: 890 еўра за прадукты па дагавору з Mаіsto bankas (1 кіло вагі – 0,10 еўра), якія ў Замку атрымліваюць уцекачы – беларусы і украінцы, за 3 […]

Ёга ў Замку 30 снежня а 11:00 з інструктарам Алесем для цела і душы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Запрашаем на ёгу ў панядзелак, 30 снежня! Дата: 30.12 Час: 11.00 Месца: Замак Інструктар: Алесь Што вас чакае?   •   Практыкі для цела і душы: мяккія расцяжкі, дыхальныя практыкаванні і расслабленне.   •   Палепшанне гнуткасці, умацаванне цягліц і зняцце напружання.   •   Балансаванне ўнутранага стану і зарад энергіі. Чаму ёга карысная?   •   Дапамагае пазбавіцца ад стрэсу і гарманізаваць розум.   •   Умацоўвае фізічнае здароўе і паляпшае паставу.   •   Павышае канцэнтрацыю і […]

Дзіцячы навагодні спектакль “Брэменскія музыкі” пройдзе 4 студзеня ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Запрашаем наведаць дзіцячы навагодні спектакль 4 студзеня! Навагодні спектакль от Mroj Hall Teatras “Брэменскія музыкі”https://www.facebook.com/share/r/15q8da3tZd/?mibextid=wwXIfr” — гэта цікавая прыгода, у якой удзельнічаюць і артысты і гледачы і лялечныя персанажы. Сюжэт вядомай казкі братоў Грым шматлікім гледачам даўно вядомы. Аднак спектакль – гэта магчымасць стаць удзельнікамі казачных падзей і разам з чатырма сябрамі прайсці няпросты шлях […]

25 снежня ў Беларускім Замку ў Вільні адбылося святкаванне Каляд з гуртом «Беларускі цуд»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

25 снежня ў Беларускім Замку адбылося святкаванне Каляд. Галоўнымі гасцямі сталі ўдзельнікі гурта “Беларускі цуд”, што прыйшлі да нас калядаваць. Мы ўсе сабраліся разам, як адна вялікая сям’я, каля ўтульнага каміна і за вялікім сталом. Атмасфера была па-сапраўднаму цёплай і сяброўскай.Удзельнікі свята атрымалі асалоду ад цудоўных беларускіх песень, а таксама весела танцавалі з казой і […]

Фестываль Калядных песень пройдзе 29 снежня ў касцёле Святога Барталамея ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўнае спадарства, шчыра запрашаем на Фестываль Калядных песень! Акурат пасля нядзельнага мітынгу на плошчы Кудзіркі Фестываль пройдзе ў касцёле Святога Барталамея. Уваход вольны. Ахвяраванні вітаюцца. 29 снежня 13:00 Касцёл Святога Барталамея, Užupio g. 17A, Vilnius

27 снежня ў Замку адбудзецца ёга і гукатэрапія для супакаення і рэлаксацыі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

27 снежня ў 11.00 у Замку адбудзецца ёга + гукатэрапія (з 12:15) Заняткі дапамагаюць: ● супакоіць розум, мітуслівыя думкі.● зняць трывогу, унутраныя канфлікты.● пазбавіцца ад болю ў целе.● аднавіць пашкоджаныя тканіны, расслабіць мышцы і ліквідаваць заціскі ў шыі, спіне, плячах. Прыходзьце і адчуйце сілу гуку 27 снежня 11:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10

29 снежня ў Замку лекцыя аб адкрыцці бізнесу і падатковым заканадаўстве ў Літве

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У нядзелю 29 снежня а 15.00 у Замку адбудзецца лекцыя аб адкрыцці бізнесу і асновам падатковага заканадаўства ў Літве. Запісацца на кансультацыю да спецыяліста-лектара Андрэя можна будзе пасля лекцыі праз яго асабістыя @Donandre2002 29 снежня 15:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių g. 10