Сустрэча з Сяргеем Ціханоўскім адбыласяСяргей выканаў сваё абяцанне — ён сапраўды прыехаў і асабіст…
Сяргей выканаў сваё абяцанне — ён сапраўды прыехаў і асабіста сустрэўся з намі, былымі палітвязнямі, прадстаўнікамі ініцыятывы RE:BELarus. Размова была адкрытай, часам вострай — але паважлівай.
Гэтая размова была патрэбная дзеля разумення, ці можам мы рухацца разам.
Падчас сустрэчы мы размаўлялі шчыра, i важна, што пачулi адзiн аднаго.
Сяргей — такі ж палітвязень, як і мы. Ён прайшоў праз доўгія гады турмы, катаванні, ізаляцыю. Мы ведаем, што гэта такое, таму паважаем яго як чалавека, які вытрымаў.
Мы гатовыя яго падтрымліваць — як былога зняволенага, як беларуса, які не зламаўся. Але гэта не азначае, што мы будзем згаджацца з усiм. Калі мы будзем мець свае меркаванне, калi будзем бачыць памылкi — мы скажам пра гэта шчыра і адкрыта. Бо маўчаць у крытычны момант — значыць здрадзіць праўдзе.
Наша падтрымка — гэта не сляпое падпарадкаванне. Гэта роўнае партнёрства людзей, якія змагаліся, церпелі і выжылі.
У нас ёсць агульныя мэты:
— вызваленне ўсіх палітвязняў (усіх, без выключэння),
— Барацьба супраць расійскага ўплыву і дыктатуры Лукашэнкi
— будаўніцтва новай, вольнай Беларусі.
Мы не ідэалізуем сітуацыю. Так, у Сяргея пакуль няма поўнага разумення сiтуацыi, ён толькі вяртаецца да актыўнай дзейнасці. Ён арыентуецца на Святлану, якой давярае — гэта зразумела i натуральна.
Таму заклікаем:
— не распаўсюджваць чуткі і эмацыйныя версіі падзей,
— захоўваць годнасць і павагу ў дыскусіях,
— не дазваляць расчараванню і стомленасці зламiць сваю волю да перамогi
Мы — група палітвязняў а не канкурэнтаў. Мы — частка народу. І мы гатовыя дзейнічаць — не за гранты, не дзеля пасадаў, а дзеля будучыні.
Калі побач з намі ідуць людзі, якія гатовы размаўляць, чуць і працаваць — мы пойдзем разам.
Мы ўжо прайшлі праз турмы — нас цяжка запалохаць.
Хочаш разумець, што адбываецца — размаўляй з удзельнiкамi. Не слухай плёткi.
Толькі разам, праз адкрытасць і праўду — да перамогі!