Сябры, у нядзелю 3 жніўня а 15-й гадзіне запрашаем на шпацыр “Чырвоны Штраль”.
Дзе знаходзіўся ў Вільні знакаміты Чырвоны Штраль, хто там зьбіраўся, чым частавалі і што адбывалася? Якіх яшчэ колераў і смакаў былі тыя Штралі? І чаму літоўцы найперш шануюць Белы Штраль? Пра ўсё гэта і шмат пра што іншае вы зможаце даведацца на адмысловым аднайменны шпацыры.
Акрамя Штраляў падчас шпацыру мы наведаем іншыя віленскія адрасы беларускіх дзеячоў, акунемся ў атмасферу першай паловы XX стагодзьдзя, а таксама зазірнем у гісторыю глыбей.
Шпацыр праводзіцца за ахвяраваньні. А напрыканцы можна будзе зайсьці на каву ў колішні Белы Штраль, паспрабаваць адчуць вайб самай вядомай некалі кавярні ў Вільні!
Месца пачатку будзе дасланае на пакінутыя пры рэгістрацыі кантакты.