Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Акцыя на Кафедральнай плошчы 18 траўня ў Дзень палітвязняў у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Штосьці адбываецца…Мы рыхтуемся. Але да чаго? 18 траўня, 11:30Кафедральная плошча.Акцыя, прысвечаная Дню палітвязняў. Мы гатуемся. Мы памятаем нашых сяброў, якія цяпер за кратамі.Запрашаем вас далучыцца. Гэта дзень, калі трэба гаварыць пра тое, што хаваюць сцены.Прыйдзі. Усё стане відавочна толькі на месцы.

Варта Святла ў Вільні адноўлена пасля рамонту, шукаюць вартаўнікоў на травень

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Варта Святла адноўлена пасля рамонту! Шукаем вартаўнікоў на травень!  Вартаўнік – чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.Каб далучыцца – ўпішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >> Варта Святла – мемарыял у Вільні, прысвечаны загінулым беларусам, які гарыць кожны вечар са жніу‌ня 2020га. Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную […]

Беларусы выступілі з музыкай Алеся Яшчанкі і Алеся Дзянісава ў Беларускім Замку ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

https://youtu.be/Md0pg263r7s?si=QJId7I5qhRAoT0Hb Дзецюкі і Міністэрства любові ў Беларускім Замку. Вільня. 2025’05’03 Прахалодным вечарам 3 траўня беларусы грэліся ля адноўленай сцэны на надворку Беларускага Замку улюбёнай і моцнай беларускай музыкай ад Алеся Яшчанкі («Міністэрства любові») і Алеся Дзянісава («Дзецюкі») з калегамі. Тры гадзіны нон-стоп гучалі іх найлепшыя…

11 траўня ў Вільнюсе: мітынг салідарнасці і спектакль “Блукаючыя агні”

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 11 траўня 12:00 – штотыднёвы мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. 18:30 – спектакль-загадка “Блукаючыя агні”.

11 траўня ў пляценні маскіравальных сетак у Замку ў Вільнюсе часовы перапынак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Увага, сёння, 11 траўня, у пляценні маскіравальных сетак вымушаны перапыначак. Скончыўся матэрыял, чакаем новы давоз, каб скончыць чарговую вялікую сетку і распачаць наступную. А пакуль сваімі “замкавымі” сіламі дарабляем колькі “кікімараў” на шлемы. Зноў далучыцца да добрай справы ў Замку можна будзе, мы спадзяемся, з бліжэйшай серады (дадаткова паведамім яшчэ раз)! Нагадаем, што з ПН […]

Спектакль-загадка “Блуждающие огни” 11 мая в 18:30 в театральном зале Vileisio18 в Вильнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Спектакль-загадка “Блуждающие огни”, в воскресенье 11 мая в 18:30 в театральном зале Vileisio18 в Вильнюсе! Часть средств от продажи спектакля будет переведена на оплату коммунальных услуг шелтора “Замак”. Одноактовый спектакль, наполненный смыслами, символами, знаками – загадка, которую зрителю предстоит разгадать, прожив вместе с главными героями весь спектр эмоций и чувств! Здесь есть место возвышенной чистой […]

9 траўня ў Вільні пройдзе мітынг ля амбасады Расіі супраць вайны і пуцінскага рэжыму

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

9 ТРАЎНЯ збіраемся на мітынг ля амбасады Расіі ў Вільні. 9 траўня – дзень, калі ў Расіі і Беларусі святкуюць перамогу. Але што гэта за “перамога”, калі пад яе лозунгамі сёння забіваюць людзей? Каму прыходзіць: Усім, хто супраць вайны і пуцінскага рэжыму.…

9 траўня ў Вільні беларусы, украінцы і літоўцы пратэставалі ля расейскай амбасады супраць вайны

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

9 траўня, у Дзень Еўропы ў Літве, вольныя беларусы Літвы разам з вольнымі ўкраінскімі і літоўскімі сябрамі сабраліся ля расейскай амбасады ў Вільні, каб нагадаць: сёння рашызм азмрочвае памяць мільёнаў людзей, якія загінулі у другой сусветнай вайне, і чацвёрты год забівае людзей у жахлівай агрэсіўнай вайне, якую вядзе на украінскай зямлі пуцінская масква, паўтараючы “подзвігі” […]

10 траўня ў Вільні: сяброўская вандроўка і дабрачынныя творчыя заняткі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Субота, 10 траўня 14:00 – сяброўская вандроўка “Інста-дворыкі Вільні”. 14:00, 15:00, 17:00 – дабрачынныя творчыя заняткі па суботах для ўсіх узростаў ад Іза-студыі We Draw.

Запрашаем на сяброўскую вандроўку «Інста-дворыкі Вільні» 10 мая а 14:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўнае спадарства! Запрашаем у суботу 10.05 а 14:00, на сяброўскую вандроўку “Інста-дворыкі Вільні”. Пазнаёмімся з таемным жыццём ВільніПабачым шмат файных дэталяў і зробім шмат прыгожых фотачакНас сустрэнуць “ангельскі”, “фларэнтыйскі”, “італійскі” дворыкіІ беларускія гісторыі – куды ж без іх Збіраемся  а 14:00 насупраць касцёла святой Ганны (каля выгнутых лавачак) Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/gZVxQSCyYGvPTLED7 Бескаштоўна, але данаты вядоўцы […]