ХХ Міжнародны фестываль манаспектакляў ATSPINDYS | ВІЛЬНЯЯБЛЫКІ 2025-10-12, 15:00 Тэатр Mroj-Hall, В…
09.10.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

ХХ Міжнародны фестываль манаспектакляў ATSPINDYS | ВІЛЬНЯ
ЯБЛЫКІ
2025-10-12, 15:00
Тэатр Mroj-Hall, Вільня
АНА ГЛАНЦ МАРГУЛІС (Ізраіль, тэатр «Лесвіца»)
«ЯБЛЫКІ» (паводле апавядання Дзіны Рубінай)
Мова: руская
У пачатку 80-х, у часы «стагнацыі», маладая пісьменніца прыязджае з Ташкента ў Маскву. У апошні дзень візіту яна выконвае абяцанне, дадзенае калегу, — заносіць яго апавяданне ў рэдакцыю яўрэйскага часопіса. Нечаканая сустрэча вяртае гераіню ў дні яе дзяцінства і яшчэ далей — у мінулае.
З гэтым спектаклем актрыса ўдзельнічала ў фестывалях у Украіне, Фінляндыі, Малдове, Ізраілі і іншых краінах.
У 2018 годзе яна атрымала дыплом IV Міжнароднага фестывалю «Друскінінкайскі летні тэатральны ПЕРАХРЭСАК» у намінацыі «Лепшая жаночая роля».
⸻
ПАМІЖ
2025-10-12, 17:00
Тэатр Mroj-Hall, Вільня
ІБРАХІМ МІЯРЫ (ЗША)
«ПАМІЖ» («IN BETWEEN»)
Мова: англійская
Паўаўтабіяграфічны спектакль пра складанасць і супярэчлівасць палесцінска-ізраільскай ідэнтычнасці.
У аснове — гісторыя Ібрагіма Міяры, сына палесцінскага мусульманіна і ізраільцянкі яўрэйскага паходжання, які жыве паміж дзвюма культурамі.
Спектакль даследуе глыбокія тэмы ідэнтычнасці, культуры, рэлігіі і традыцый, паказваючы чалавечнасць, якая пераадольвае палітычныя і нацыянальныя межы.
⸻
РЫЧАРД ПАСЛЯ РЫЧАРДА
2025-10-12, 19:00
Тэатр Mroj-Hall, Вільня
ЛІДЗІЯ ДАНІЛЬЧУК (Украіна, «Тэатр у кошыку»)
«РЫЧАРД ПАСЛЯ РЫЧАРДА»
Паводле гістарычнай хронікі У. Шэкспіра «Рычард ІІІ»
Мовы: украінская і англійская
«Ёсць рэчы, пра якія хочацца гаварыць шэптам, а ёсць такія, пра якія хочацца крычаць. У пэўны момант я не бачыла больш актуальнай п’есы, чым Шэкспіраў “Рычард ІІІ”. Але наша гісторыя пачынаецца там, дзе заканчваецца шэкспіраўская…»
(Ірына Валіцкая)
Дзеянне пачынаецца з апошняй рэплікі п’есы:
«Коня! Каралеўства за каня!»
⸻
Спецыяльная восеньская прапанова толькі для Беларусі!
За адзін ужо са зніжкай білет наміналам 10 € вы зможаце наведаць тры спектаклі ў адзін дзень!
Пішыце ў асабістыя паведамленні — @nk_dapamoga