Размова пра вялікую Украіну і моцную Беларусь, стойкасць і журналістыку на вайне. Сустрэча з Сяргеем Таміленкам
9 кастрычніка Вільню наведае прэзідэнт Саюза журналістаў Украіны, рэдактар, інтэлектуал, заслужаны журналіст Украіны Сяргей Таміленка.
Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра запрашае калег і ўсіх зацікаўленых на сустрэчу!
9 кастрычніка (чацвер), 19:00
Цэнтр Вільні. Уваход вольны.
Пагаворым пра тое:
якім досведам украінскія журналісты могуць падзяліцца з беларусамі;
дзе месца беларусаў і беларусак у гэтай вайне і супрацьстаянні;
па якой лініі праходзіць цывілізацыйны разлом паміж Захадам і Усходам і як нам – украінцам, беларусам, літоўцам, латышам, эстонцам – разам абараніць свае цывілізацыі.