Алесь Бяляцкі пракаментаваў вызваленне Мікалая Статкевіча «Выдатная, даўно чаканая навіна. Мікола Статкевіч, патрыярх беларускага супраціву, які столькі гадоў гібеў у турме, урэшце выйшаў на волю. Ён дабіўся свайго, застаўся ў Беларусі. Радасьць з горкім прысмакам. Свабода далася яму дарагім коштам, у Міколы ёсьць сур’ёзныя праблемы са здароўем. У турме ўлады забіраюць у палітычных зьняволеных здароўе, […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Святлана Ціханоўская рада вызваленню Мікалая Статкевіча і патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў
Святлана Ціханоўская: «Я адчуваю вялікую палёгку ад таго, што Мікалай Статкевіч нарэшце на волі і дома. Асабліва радая за Марыну, якая так доўга чакала і так упарта змагалася за Мікалая ўсе гэтыя гады. Я шчыра зычу яму сіл, здароўя і як мага хутчэй аднавіцца пасля перанесенага інсульту. Цяпер важна, каб Мікалай атрымаў патрэбнае лячэнне, цеплыню […]
Палітзняволеная фотаілюстратарка Наталля Левая на свабодзе і цяжарная, плануе нараджаць у сакавіку
На свабодзе палітзняволеная фотаілюстратарка Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку «Больш за ўсё сёння мяне хвалюе Наташа. Адбыўся цуд: пасля спаткання з мужам яна зацяжарыла. Да гэтага пара доўгі час не магла завесці дзяцей. Нараджаць Наташы прыкладна ў сакавіку. Так хочацца, каб гэта адбылося ў іншых умовах», — казала яе былая суседка […]
Мікалай Статкевіч вызвалены і аднаўляецца пасля інсульту ў Беларусі
МІКОЛА СТАТКЕВІЧ НА СВАБОДЗЕ. ËН ПЕРАНËС ІНСУЛЬТ Нагадаем, Статкевіча вывезлі на мяжу з Літвой 11 верасня 2025 года, аднак ён адмовіўся выязджаць з Беларусі, пасля чаго яго вярнулі ў глыбоцкую калонію. Фота сябе з мужам размясціла жонка палітыка Марына Адамовіч. «Мікалай дома! У яго быў інсульт. Цяпер ён аднаўляецца. Пакуль праблемы з мовай. У астатнім […]
6 нечаканых фактаў пра Тадэвуша Касцюшку і яго сувязь з Беларуссю і ЗША
6 нечаканых фактаў пра Касцюшку 1) Тадэвуш Касцюшка стаў першым і адзіным ураджэнцам беларускіх земляў, якому амерыканскі прэзідэнт Джордж Вашынгтон падарыў пару пісталетаў з выгравіраваным дэвізам «Ex pluribus unum», што азначае «З многіх – аднаму». 2) У Злучаных Штатах Касцюшка набыў славу таленавітага вайсковага інжынера. А ў Дзень Незалежнасці 4 ліпеня 1783 года яму даверылі […]
Тры вершы пра каханне ад Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча і Дануты Бічэль-Загнетавай
А вось вам тры добрыя вершы пра каханне. Рыгор Барадулін Як гэты свет, як і сябе, хутчэйПрыдумаў кожны сам сваё каханне.Адчуўшы шэпту цёмнае дыханне,Бяссонніцу спакушаных вачэй.Страх замятаецца завеяй вей.Грахі замольвае замілаванне.Бяжыць, сябе не помнячы, спатканне,I нецярпенне цвеліць салавей. У пагасціны запрашаюць высі.I кожны жарсць, як у далонях жар,Нясе, не баючыся апячыся,Сябе растрачваючы без астатку.Урэшце тужыць […]
Марыя прапануе дамаўляцца з Лукашэнкам для вызвалення палітвязняў і вяртання нармальнага жыцця
Марыя – не першая (і мабыць не апошняя), хто прапануе дамаўляцца з лукашэнкам. Пазіцыя зразумелая, усе “за” і “супраць” даўно выказаныя і абмеркаваныя. Але Марыя ў інтэрв’ю Die Zeit дакладна сфармулявала, як бачыць рэзультат “дыялогу”: палітвязні выходзяць, арышты спыняюцца, эмігранты едуць дадому, і краіна вяртаецца да нармальнага жыцця. І вось тут пытанне. Каб да чагосьці […]
Галіна Дзербыш атрымала 20 гадоў калоніі, але была вызвалена і дэпартавана
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі Пяць гадоў за кратамі, нечаканае вызваленне з дэпартацыяй і новае жыццё ў чужой краіне. У калоніі ёй гадамі не аказвалі медыцынскай дапамогі, а польскія дактары пасля вызвалення скажуць: […]
280 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, лідара паўстання 1794 года
280 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі! 4 лютага 1746 года ў фальварку Мерачоўшчына пад Косавам (сёння Івацэвіцкі раён) нарадзіўся лідар паўстання 1794 года супраць расійскай акупацыі і ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Пасля паражэння паўстання трапіў у палон, а пасля вызвалення эміграваў у ЗША і Еўропу. Завяшчаў свае сродкі на вызваленне амерыканскіх рабоў, але […]
Тадэвушу Касцюшку — 280 гадоў: герой двух кантынентаў і апошні герой Рэчы Паспалітай
Тадэвушу Касцюшку — 280 гадоў. Герой двух кантынентаў, але не шчаслівы чалавек Апошні герой Рэчы Паспалітай толькі чатыры гады дарослага жыцця пражыў у сваім доме, хоць усё жыццё ваяваў за тое, каб мець Радзіму. https://nashaniva.com/228506 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/228506