​​68-гадовую Наталлю Пятровіч пачынаюць судзіць паводле 5 крымінальных артыкулаў. У лісце на волю ян…

​​68-гадовую Наталлю Пятровіч пачынаюць судзіць паводле 5 крымінальных артыкулаў. У лісце на волю яна піша:

“Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не скрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку.”

Лука любіць ваяваць з жанчынамі, асабліва з пажылымі жанчынамі. Можа, гэта нешта асабістае, а можа крыўда на тых, каго ён лічыў сваім “элехтаратам”. І паламаць такіх яму вельмі хочацца. Прымусіць прасіць літасці. А спадарыня Наталля піша з сіза: “Усё добра, не паламалі”.

Нам здаецца, чым больш жыве чалавек на свеце, чым больш чалавек бачыць, тым больш ён ці яна пачынае разумець сапраўдныя каштоўнасці. А сярод сапраўдных каштоўнасцей ёсць адна, якую мо не кожны адразу ўзгадае: магчымасць паважаць сябе. Магчымасць спакойна і адкрыта глядзець у вочы кожнаму. І сябру, і ворагу. І людзі, якія ведаюць кошт павагі да сябе, будуць імкнуцца захаваць яе. Заўсёды.

Наўрад ці лука разумее, што ёсць павага да сябе. У яго такой каштоўнасці няма. Асалода ад неабмежаванай улады і ад страху іншых перад ім – ёсць, а павагі да сябе няма. Але калі прыйдзе час адказваць, калі ён аднойчы застанецца ў адзіноце, без грошай, мянтоў, прапагандыстаў, без Колі і без шпіца, сам-насам з сабою, ён адчуе тады, што больш няма нічога. Толькі чорная нянавісць да ўсяго жывога. Бо таго, што дапамагала ў няволі беларусам, у яго ніколі не было і ніколі не будзе.

Свабоду Наталлі Пятровіч!
Жыве Беларусь!