3 ліпеня, калі ўзгадаць гісторыю, адбыліся ажно некалькі знакавых для нас падзей. У 1660 г Мінск вызвалілі ад маскавітаў (дарэчы, ён быў захоплены імі роўна за 5 гадоў да таго), а ў 1944 г – ад нацыстаў (і пачалася, фактычна, савецкая акупацыя). Але хунта любіць апаганьваць значныя гістарычныя даты. Прыстойнаму чалавеку нават у горад немагчыма […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Гданьску ля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці адкрылася экспазіцыя, прысвечаная Беларусі
А паглядзіце, што даслаў чытач з Гданьску! Экспазіцыя ля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці, прысвечаная Беларусі. Дарэчы, там сёння сустракаліся, знаёміліся і гулялі ў настолкі беларускія дзеткі. Мы дзякуем нашаму чытачу, беларусам замежжа, а таксама Польшчы, якая не толькі дае прытулак уцекачам, але і стварае вось такія пляцоўкі для сустрэч і сяброўства. Жыве Беларусь!
Амапаўцы прыйшлі на спектакль батлейкі ў «Стулах» — беларушчына жыве насуперак рэпрэсіям
Тут на хвалі барацьбы супраць ўсяго беларускага хлопчыкі з дубінкамі прыходзяць у аграсядзібы. Самы гучны выпадак адбыўся ў “Стулах”, калі амапаўцы зладзілі маскі-шоў на спектаклі лялечнага тэатра “Батлейка”. Таварыш маёр, вы ведаеце, што такое батлейка? Калі не, то вось: гэта традыцыйны лялечны тэатр, які існуе ажно з пачатку 16 стагоддзя. Пачыналася батлейка са сцэнак на […]
ЕГУ ўручыла ўзнагароду «Выбітнай выпускніцы» Насце Лойцы, якая знаходзіцца ў СІЗА
«Упэўнены, што турма не зможа зламаць Насту». Моцная прамова падчас уручэння ўзнагароды «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ Насце Лойцы Праз тое, што Наста ўтрымліваецца ў СІЗА, ганаровы сертыфікат прыняла ейная сяброўка і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады. «Наста — бясспрэчна […]
Пасля мяцяжу Прыгожына: высновы для Расіі, Украіны і Беларусі пра слабасць пуціна
Апасля гучнага жабагадзюкінга ў Расіі людзі расчараваныя: кажуць, хацелі працягу, купілі папкорну на тыдзень, а скончылася нічым. Але з гэтага цырку з танкамі ўсе зрабілі высновы. Расійскія “эліты” даведаліся, што пуцін надакучыў нават самым-самым ватнікам. Хоць людажэр з кувалдай, хоць чорт лысы – усё для “глыбіннага народа” лепш за крамлёўскую моль. Украінцы і натаўцы зразумелі, […]
Беларускія палітыкі пра смуту ў Расіі: звароты Ціханоўскай, Сахашчыка і Палка Каліноўскага
Вось, што гавораць беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы з нагоды смуты ў Расіі. Зварот прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай да арміі, чыноўнікаў і сілавікоў і спасылкі на расшыфроўку тут. Зварот прэзідэнткі да народа Беларусі тут. Рашэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета тут. Зварот Валерыя Сахашчыка тут. Зварот Палка Каліноўскага тут.
Расейскія людажэры пачалі есці адзін аднаго — час вызвалення ўсё бліжэй
Расейскія людажэры нарэшце пачалі есці адзін аднаго. І не так важна для нас, хто з іх пераможа сёння. Бо фінал у іх адзіны. Час вызвалення ўсё бліжэй, сябры! Усім сіл і мужнасці. Рыхтуемся. Жыве Беларусь!
У Полацкім універсітэце звольнілі выкладчыкаў: шасцёра загадчыкаў кафедраў сышлі самі з пратэстам
Пасля хвалі затрыманняў у Полацкім універсітэце звольнілі некалькіх выкладчыкаў. Лекцыі адмяняюцца, студэнтам забараняюць каментаваць сітуацыю. Але журналісты даведаліся, што шасцёра загадчыкаў кафедраў сышлі з пасады самі праз “нежаданне быць датычнымі да палітычнага пераследу калегаў”. І ведаеце што, сябры. Мы не можам акурат зараз “разбурыць турмы муры”, і не можам рукамі лавіць расейскія ракеты, і пакуль […]
Рэжым баіцца аб’яднання прафесіяналаў-сілавікоў: справа Пракоп’ева і новыя вар’яцкія тэрміны
Зноў гучная справа і вар’яцкія тэрміны. Некалькіх былых сілавікоў, а таксама іх родных і знаёмых, абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў з мэтай захопу ўлады. Лідарам “змовы” палічылі Вадзіма Пракоп’ева, блогера, вядомага гучнымі заклікамі да сілавікоў у 2020 г пераходзіць на бок народа. І здаецца, усё як заўжды. Новая прыдуманая змова, новы прысуд. Пракоп’еў запіша ролік, […]
«Экадом» адзначае 27-годдзе: «Вясна» дзякуе за абарону права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе
Сёння сваё 27-годдзе адзначае старэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі — «Экадом»! Праваабарончы цэнтр «Вясна» дзякуе камандзе @ecohomengo за плённую шматгадовую працу па абароне правоў чалавека на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і здароўе. Мы зычым вам устойлівасці і развіцця, натхнёных людзей побач і перамог у далейшай барацьбе за лепшую зялёную будучыню Беларусі!