Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутакНагадаем, жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча затрымалі ўчора, 23 студзеня, падчас рэйду супрацоўнікаў КДБ. Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння над ёй адбыўся суд паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў ёй 15-сутачны арышт.
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Падчас масавага «хапуна» затрымалі і правялі ператрусы мінімум 60 чалавек па ўсёй краіне
Як мінімум 60 чалавек трапілі пад пераслед падчас сённяшняга масавага «хапуна» Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што прыходзілі да людзей па ўсёй краіне. Адзначым, што затрыманні і ператрусы працягваюцца дагэтуль. Як мы пісалі раней, у пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у […]
Роўна 10 год таму ў Кіеве быў забіты беларускі актывіст Еўрамайдана Міхаіл Жызнеўскі
Роўна 10 год таму ў Кіеве быў забіты беларускі актывіст Еўрамайдана Міхаіл Жызнеўскі Зрабілі для вас падборку тэкстаў, што выходзілі на Budzma, пра героя Нябеснай сотні з Гомеля Жаўнеры ЗСУ запісалі песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і ўкраінскай мовах Паэт Сяргей Прылуцкі: Украіна змагаецца і за сябе, і за ўсіх, хто побач з ёй Беларусь […]
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне Кастуся Каліноўскага
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-1864 гг., вядомае ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Гэтая падзея стала адной з самых важных у нашай навейшай гісторыі. Адным з кіраўнікоў паўстання на Літве быў Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі, якія ў сваім запавеце “Лісты з-пад шыбеніцы” пісаў: Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali […]
Уладзімір Караткевіч. «Прарок» — маналог Кастуся з п’есы «Кастусь Каліноўскі»
Уладзімір Караткевіч. Прарок (маналог Кастуся з п’есы “Кастусь Каліноўскі”) Далёкія-далёкія дарогіПад хмарнай лебядзінай чарадой…Іду… Не веру ў д’ябла, ані ў бога.Былі б — дык не паднеслі б чары той:Пакутваць цяжка гневам і журбою,Ў пустыні марна да пяскоў гукацьЗа край, даўно адвучаны ад бою,Ад мовы, гонару і языка.І жыць, як тыя, што вось-вось сканалі,Але яшчэ не ўпалі […]
Святлана Ціханоўская: гераічны паўстанцкі дух жыве ў мільёнах беларусаў і пераможа тыранію
Святлана Ціханоўская: «Тыранам ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух – ён і сёння жыве ў мільёнах беларусаў» Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і амбасадарам Украіны ў Літве Пятром Бештам ушанавалі памяць герояў, што бралі ўдзел у паўстанні 1863–1864. Мемарыяльныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны рэвалюцыйных падзеяў, адбыліся […]
У Вільні 21 студзеня пройдуць мемарыяльныя мерапрыемствы ў гонар Паўстання 1863–1864 гадоў
Ушануем памяць герояў разам! У нядзелю, 21 студзеня, у Вільні пройдуць мемарыяльныя мерапрыемствы з нагоды Паўстання 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтамі Літвы і Польшчы ды амбасадарам Украіны ўшануе памяць нашых ваяроў праз удзел ва ўрачыстай цырымоніі. Далучайцеся і вы! Расклад мерапрыемстваў: 12:30 – Святая Імша ў Кафедральным саборы;14:00 – […]
Лёгкія сняжынкі нясмела апускаюцца ў цішы Долу, светла ў полі і на душы
Лёгкія сняжынкі у цішы Долу апускаюцца нясмела…Светла ў полі, светла на душы…Лёгкія сняжынкі у цішы… Спіць сасна ў бахматым шалашы,А навокал так бялютка-бела…Лёгкія сняжынкі у цішы Долу апускаюцца нясмела. (с) Данута Бічэль-Загнетава Дабранач, чыжыкі Жыве Беларусь!
Каб дапамагчы палітзняволеным, трэба не адмяняць санкцыі, а ўзмацняць іх ціск на рэжым
Каб дапамагчы палітзняволеным, трэба ўзмацняць санкцыі. Не адмяняць, а ўзмацняць. Не трэба размаўляць з рэжымам. Рэжым не разумее размоў. Рэжым як гопнік, разумее толькі калі па ім б’юць. Бразгат танкаў НАТА пад сценамі палаца галоўнаму пацуку пакуль што ніхто не забяспечыць, а вось біць па яго ўлюбёным фінансам – чаму не? Пацукі бяруць закладнікаў – […]
Святлана Ціханоўская заклікала супрацьстаяць тыраніі і прапагандзе на Сусветным эканамічным форуме
Святлана Ціханоўская: «Тыранія пагрукоча і ў вашыя дзверы. І што тады вы будзеце рабіць?» Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у дыскусіі на тэму бяспекі ў рэгіёне, якая прайшла ў межах асноўнай праграмы Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе. Разам з ёй спікерамі былі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак, прэм’ер-міністр Харватыі Андрэй Пленкавіч і міністр […]