Ніякія афіцыйныя святы не хочацца святкаваць, бо пацукі атруцілі і апаганілі ўсё, да чаго дацягнуліс…

Ніякія афіцыйныя святы не хочацца святкаваць, бо пацукі атруцілі і апаганілі ўсё, да чаго дацягнуліся сінія пальцы. Але. Любоў да Менска ніякая дыктатура не вынішчыць.

Камусьці родны, камусьці ён стаў домам. Прыгожы. Шчыры. З вуліцамі, то ўрачыста-шырокімі, то ўтульнымі, з паркамі і мастамі над сціплай звілістай Свіслаччу. З бэзам і каштанамі, з трамвайнымі шляхамі, са старой і новай Нямігай. У кожнага прамысловага будынку свой шарм, а пра ЦЭЦ увогуле ёсць песня.

Сёння нашаму гораду пасуе іншая песня, старая, але не згубіўшая актуальнасці. І слухаць яе балюча. І думаеш, колькі ўсяго наш горад перажыў, і вымушаны перажываць зараз. Але Менск адраджаўся і ажываў, кожны раз. Паўставаў з руін. Жыў, жыве і будзе жыць. Аднойчы яго вуліцы ачысцяцца ад чырвона-зяленага бруду, а ў кавярнях зноў будуць гучаць добрыя песні, і не абавязкова сумныя, хоць мы і звыкліся з сумам.

Мы любім цябе, Менск!
Жыве Беларусь!

https://youtu.be/xKxIHqaS-3Q?si=xu37BFSqI1kJTX4f

My video with the Belarussian band N.R.M.
Mensk is the traditional name of the city of Minsk, long before despotism, Lukashenja-ism and utter boredom in society. Mensk is perhaps, the way I read it, a way of saying “I dream”, which is also part of the band…