Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Паліна Шарэнда і іншыя беларусы лічаць сябе палоннымі, а не палітзняволенымі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

На жаль, зноў актуальна. Не так даўно Андрэй Шарэнда напісаў, што яго жонка Паліна просіць не называць яе палітзняволенай, бо ў палітзняволеных ёсць тэрмін знаходжання за кратамі. А ў Паліны гэты тэрмін стаў бясконцым. У Паліны, і ў Змітра Дашкевіча, і ў Эдуарда Бабарыкі, і ў соцень, калі не тысяч, беларусаў. Яны не палітзняволеныя, яны […]

Змітра Дашкевіча будуць судзіць зноў, яго сям’я чакае вызвалення

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Змітра Дашкевіча будуць судзіць зноў. “Каруселі”, якія круцяцца на Акрэсціна, працуюць цяпер і для крымінальных артыкулаў. Дачакацца, калі скончыцца тэрмін, і зноў пазбавіць надзеі. Яшчэ адзін метад катаванняў. І самае балючае – не няволя, а разлука з сям’ёй. Бо дома Змітра чакаюць жонка і чацвёра маленькіх дзяцей. Яго апошняе слова прысвечана Насце. Гісторыя іх кахання […]

Ксёндз Анджэй Юхневіч публічна выказаў салідарнасць з братамі-ўкраінцамі, рызыкуючы пераследам

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Мяне могуць за гэта судзіць, але я хачу публічна выказаць салідарнасць з братамі-ўкраінцамі» Ксёндз Анджэй Юхневіч ведаў, што яго могуць пераследаваць, і свядома браў на сябе рызыку. https://nashaniva.com/347173Без VPN — па гэтай спасылцы.

14 ліпеня 2020 г. сокалы скінулі пацука на прыступкі дома ўраду ў дзень адказу Бабарыку і Цапкалу

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Проста нагадаем: 14 ліпеня 2020 г, у дзень адказу ў рэгістрацыі Бабарыку і Цапкалу, сокалы скінулі пацука на прыступкі дома ўраду. Адміністрацыя нашага канала не верыць у прыкметы, але ж атрымалася сімвалічна Файл тут.

МУС затрымаў 56 чалавек на рок-канцэрце пад Пінскам, сярод іх датычныя да экстрэмізму

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

МУС: на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі 56 чалавек Ведамства паведамляе, што гэта былі жыхары Мінска, Гродна, Віцебска, Брэста, Пінска і Лунінца, сярод якіх былі «датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку да масавых беспарадкаў у 2020 годзе». Таксама МУС адзначыла, што сярод затрыманых «былі сваякі ўдзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне». 11 удзельнікаў канцэрту былі прыцягнутыя […]

Малюнкі Алеся Пушкіна за кратамі даступныя на старонцы праекту PrisonarArt

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Алесь Пушкін шмат маляваў за кратамі Яго малюнкі можна паглядзець на асобнай старонцы праекту PrisonarArt. «Да такіх злачынстваў тэрміны даўнасці не прымяняюцца». Гадавіна смерці мастака Алеся Пушкіна

Год таму памагатыя рэжыму забілі Алеся Пушкіна за патрыятызм і партрэт Яўгена Жыхара

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сэрца сціскаецца ад болю. Год таму, 11 ліпеня, памагатыя рэжыму аг лукашэнка забілі Алеся Пушкіна – за партрэт нацыянальнага героя Беларусі, Яўгена Жыхара. Алеся заключылі ў турму за яго патрыятызм, а потым пазбавілі жыцця, адмовіўшы ў своечасовай медыцынскай дапамозе.  Смерць у турме – рэальнасць для палітвязняў у Беларусі.  Мы не забудзем Алеся – смелага, сумленнага […]

11 ліпеня 2023 года быў забіты таленавіты беларускі мастак Алесь Пушкін

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

11.07.2023 г быў забіты Алесь Пушкін. Таленавіты, энэргічны, яскравы, жывы – занадта жывы для пэўнага месца і часу. Некаторыя людзі сыходзяць у нікуды, не пакідаюць пасля сябе нічога. А іншыя сыходзяць у вечнасць. Бо тое, што яны неслі ў сабе пры жыцці, не можа знікнуць. Іх праца. Іх талент. Натхненне і надзея, якія яны запалілі […]

Святлана Ціханоўская пра гадавіну смерці Алеся Пушкіна і вечар памяці ў Вільні

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Алесь падсвечваў тое, пра што многія думалі, але баяліся казаць услых», – Святлана Ціханоўская – да гадавіны смерці Алеся Пушкіна«Сёння гадавіна смерці Алеся Пушкіна – выбітнага беларуса, мастака, рэстаўратара і палітвязня. Смерць Алеся – велізарная страта для беларускай культуры. Але яго будуць помніць заўсёды: не толькі за талент і творчасць, але і за нязломны характар. […]

30 гадоў таму ў Беларусі адбыліся першыя і апошнія чэсныя выбары, на якіх перамог Лукашэнка

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Трыццаць гадоў таму ў Беларусі адбыліся першыя і апошнія чэсныя выбары, на якіх, на жаль, перамог лукашэнка. Людзі ўпадабалі “чалавека ад народа” з непрыемным голасам, які абяцаў змагацца з карупцыяй. Большасць тады радавалася, астатнія думалі “ну гэта ж толькі на 5 гадоў”. Прайшло 6 разоў па 5 гадоў, і ўвесь гэты час ён знішчае, разбурае, […]