Спачатку пуцін гарантаваў падтрымку януковічу. І не падмануў, вунь хаткай пад Растовам забяспечыў. П…

Спачатку пуцін гарантаваў падтрымку януковічу. І не падмануў, вунь хаткай пад Растовам забяспечыў. Потым пуцін гарантаваў падтрымку асаду. Падтрымка напрыканцы выйшла хутчэй маральная, але зноў ёсць надзея на хатку.

Застаўся ў пуціна яшчэ адзін кішэнны дыктатар, самы любімы, амаль брат. Яму таксама гарантуецца і падтрымка, і бяспека, і хатка.

Але Расія ўжо не тая. Вядома ж, пакуль не Сірыя, але гэта пакуль. Кожны дзень туды нешта прылятае. А ці ёсць у хатках для збеглых дыктатараў бамбасховішчы? Вось і дзе цяпер хавацца ад “усенароднай любові”? Ужо і бункер пуціна выглядае не такім прывабным.

Усё менш у свеце месцаў, гатовых іх прыняць. Калі і ёсць, то сёння там непарушны таталітарызм і непахісная стабільнасць, а што будзе заўтра?

Адно толькі надзейнае месца засталося. Там не дастане ні натаўская ракета, ні народны гнеў. Не без мінусаў: спёка, і чэрці навокал. Але галоўнае – дыктатараў там чакаюць!

ШОС усім дыктатарам!
Жыве Беларусь!