Разам з заслужаным 78-гадовым ярархам Уладыкам Тадэвушам і Архімандрытам Сяргеем Еўхарыстыю саслужылі самы малады беларускі ярарх, каад’ютар Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі, айцы кармяліты босыя, якія нясуць служэньне ў Гудагайскім санктуарыюме, на чале з яго кусташам айцом Аркадзем Куляхам і больш за дзясятак іншых сьвятароў. Грэка-каталіцкі протадыякан Вячаслаў […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
У Гудагаі адзначылі 260-годдзе служэння кармялітаў босых і 10-годдзе санктуарыюма
20-21 ліпеня 2024 году, у санктуарыюме Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі сьвяткавалі 260-я ўгодкі пачатку служэньня тут кармялітаў босых і 10-годдзе абвяшчэньня яго Гарадзенскім дыяцэзіяльным санктуарыюмам. На працягу многіх гадоў прыязджаюць у гэтае сьвятое месца і грэка-католікі. У другі дзень фэсту ў Гудагай, на адпустовую сьв. Імшу, прыехаў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт […]
24 ліпеня — памяць св. Шарбеля, ліванскага цудатворцы і манаха-мараніта
24 ліпеня – памяць св. Шáрбеля, Ліванскага цудатворцы, якога называюць другім Антонам Вялікім, Кедрам Ліванскім, што з маленькага зернейка вырас да нябёсных аблокаў. Ліванскіх хрысціянаў усходняга абраду, да якіх належаў св. Шарбель, называюць маранітамі. Іх назва паходзіць ад імя св. Марона, які жыў у V ст. Мараніты – адзіная ўсходняя хрысціянская царкоўная супольнасць, якая заўсёды […]
23 ліпеня Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць св. Брыгіды Шведскай, апякункі Еўропы
23 ліпеня Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць св. Брыгіды Шведскай, апякункі Еўропы Будзь праслаўлены, мой Госпадзе, Ісусе Хрысце, за тое, што раней прадказаў сваю смерць, а падчас Апошняй Вячэры цудоўным чынам перамяніў хлеб у сваё хвалебнае Цела і ласкава раздаў Апосталам на ўспамін аб сваёй каштоўнай Муцы; што абмываючы сваімі святымі і слаўнымі далонямі іх ступні, […]
23 ліпеня ўшаноўваем Пачаеўскую ікону Маці Божай, вядомую шматлікімі цудамі
23 ліпеня ўшаноўваем Пачаеўскую ікону Багародзіцы Пачаеўская ікона Маці Божай вядомая шматлікімі цудамі, сярод якіх абарона Багародзіцай Пачаева (Цярнопальская вобласць, Украіна) ад нашэсця татараў. Гэтая цудатворная ікона Багародзіцы набыла асаблівую славу ў час, калі ва Успенскай Пачаеўскай лаўры неслі служэнне базыльяне. Дзякуючы шчодрай фундацыі старасты канеўскага Мікалая Васіля Патоцкага, яны збудавалі велічны манастырскі комплекс з […]
У Гудагайскай Кальварыі прайшло набажэнства Крыжовай дарогі і святочная Імша з біскупам Уладзімірам Гуляем
Адразу пасьля Акафісту Багародзіцы было набажэнства Крыжовай дарогі у Гудагайскай Кальварыі, якое правёў пробашч і кусташ санктуарыюма ў Гудагаі кармяліт а. Аркадзь Куляха. А завершыўся першы дзень фэсту сьвятой Імшой апоўначы і працэсіяй з сьвечкамі і цудатворным абразом Багародзіцы. Нядаўна прызначаны біскуп-каад’ютар Гарадзенскай дыяцэзіі Ўладзімір Гуляй, які ўзначальваў гэтую сьв. Імшу, пад час яе заклікаў […]
У санктуарыюме Маці Божай Шкаплернай адзначылі 260-годдзе служэння кармялітаў босых у Гудагаі
20-21 ліпеня 2024 году, у санктуарыюме Маці Божай Шкаплернай сьвяткавалі 260-я ўгодкі пачатку служэньня кармялітаў босых у Гудагаі. Сёлета яшчэ і 10-годдзе абвяшчэньня яго дыяцэзіяльным санктуарыюмам. На працягу многіх гадоў прыязджаюць у гэтае сьвятое месца і грэка-католікі. У першы дзень фэсту берасьцейскія грэка-католікі разам з шматлікімі пілігрымамі, манахамі, сьвятарамі і біскупамі бралі ўдзел у сьвятой […]
Чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі завяршыліся ў Браславе з благаслаўленнем біскупаў
https://catholic.by/3/news/belarus/17584-svedchanne-i-zakanchenne Сведчаннямі маладых людзей і благаслаўленнем двух біскупаў у Браславе завяршыліся Чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі 21 ліпеня, пасля нядзельнай святой Імшы, цэлебрацыю якой у санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, узначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, некалькі ўдзельнікаў Чацвёртых Агульнабеларускіх дзён моладзі падзяліліся сваімі сведчаннямі.
Св. Васіль Вялікі разважае пра веліч і прыгажосць вечных рэчаў
Калі прамінальныя рэчы такія велічныя, то якімі будуць рэчы вечныя? Калі бачныя рэчы такія прыгожыя, то якімі будуць нябачныя? Калі веліч небасхілу перавышае меру чалавечага розуму, то які розум здольны спасцігнуць прыроду вечнага? Калі сонца, хоць будзе знішчанае, такое прыгожае… дык якая ж будзе прыгажосць Сонца Справядлівасці? І калі вялікая страта для сляпога чалавека, што […]
20 ліпеня ўшаноўваюць святога прарока Іллю ў цэрквах ўсходняй традыцыі
20 ліпеня цэрквы ўсходняй традыцыі ўшаноўваюць святога слаўнага прарока Іллю. Ён здаўна быў папулярны на беларускіх землях. Святы Ілля – прарок, жыццё якога апісана ў кнігах Старога Запавету (1 Вал. 17.1-19; 18; 21.17-28; 2 Вал. 1.3-17; 2.1-18. Сір. 48, 1-11). Ілля прарочыў у паўночным Ізраільскім царстве падчас праўлення цара Ахава (874-853 да н.э.). Ахаў, жадаючы […]