Архімандрыт Сяргей Гаек падараваў Папу Францішку ікону святой Еўфрасінні Полацкай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых архімандрыт Гаек падараваў Папу Францішку ікону святой Еўфрасінні Полацкай

30 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра ў Рыме Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек падараваў Папу Францішку малую ікону святой Еўфрасінні Полацкай.