Дзе ў Шклове знаходзіліся ўніяцкія храмы? Пра царкву Пятра і Паўла, ад якой да нашага часу захаваліся толькі муры, пра лёс царквы Ушэсця Хрыстова, звесткі пра якую захаваліся толькі ва ўспамінах мясцовых старажылаў, пра сям’ю, якая намагалася захаваць царкоўную маёмасць пад час вайны, расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.https://radiomaria.by/audyyateka/106-strachanyya-svyatyni/2363-strachanyya-svyatyni-vypusk-35 Радыё Марыя – Страчаныя святыні. Выпуск 35
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Тамаш Кемпійскі пра важнасць Божых слоў і вернасць у любові да канца
Слухай, сыне, Мае словы, словы найсаладзейшыя, большыя за ўсю ўмеласць філосафаў і мудрацоў гэтага свету. «Словы Мае – гэта дух і жыццё» (пар. Ян 6, 63), і не можа іх мерыць розум чалавека. Не трэба імі карыстацца дзеля марнага ўпадабання, але ў цішы ўслухоўвацца і прымаць іх з вялікай пакораю ды любоўю. Таму сказаў я: […]
Св. Аўгустын пра Божую міласэрнасць і ўратаванне праз Ягня Божага
Браты, у нас не было ніякіх добрых учынкаў; усе былі дрэнныя. І хоць такімі былі ўчынкі людзей, аднак Божая міласэрнасць не пакінула іх. Бог паслаў свайго Сына ўратаваць нас. Ні золатам ці срэбрам, але Яго пралітай каштоўнай крывёю. Ён стаў Ягнём без заганы, якога павялі на забіццё дзеля заплямленых правінамі авечак (калі толькі заплямленыя, а […]
1 верасня адзначаецца пачатак царкоўнага года ў Царкве візантыйскага абраду
1 верасня — пачатак царкоўнага года, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восенню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі. У гэты дзень у цэрквах чытаецца ўрывак з Евангелля пра Ісуса, што прыйшоў у назарэцкую сінагогу і навучаў там сабраных. Разгарнуўшы кнігу Ісаі, Ён прачытаў сабраным словы пра Месію, Які прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленне, свабоду і «год […]
29 жніўня — Свята Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля ў Грэка-католіках Беларусі
29 жніўня Свята Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля Ян Хрысціцель – апошні з прарокаў, якія былі да Хрыста, і Яго прадвеснік. Ісус называў яго “больш, чым прарокам” , “самым вялікім з народжаных жанчынамі” і прыпадабняў яго да Іллі. Пасля асуджэння беззаконняў правіцеля Юдэі Ірада Антыпы быў узяты пад варту і затым абезгалоўлены. Ян Хрысціцель шануецца […]
28 жніўня — памяць св. Аўгустына, біскупа і настаўніка Царквы
28 жніўня Памяць св. Аўгустына, біскупа і настаўніка Царквы Св. Аўгустын нарадзіўся ў 354 г. у сям’і язычніка Патрыцыя і адданай хрысціянкі св. Монікі. Нягледзячы на клапатлівае выхаванне маці, у маладосці вёў паганскае жыццё і захапляўся рознымі вучэннямі. Як настаўнік рыторыкі і аратарства пераязджаў у Карфаген, Рым і Мілан, а за ім ездзіла яго маці, […]
Св. Аўгустын пра вечную Праўду, Любоў і адзінства з Богам праз Ісуса Хрыста
О вечная Праўда, сапраўдная Любоў, умілаваная Вечнасць! Ты – мой Бог. Да Цябе я ўздыхаю днём і ноччу. Як толькі я пазнаў Цябе, Ты забраў мяне да Сябе, каб я ўбачыў тое, што трэба ўбачыць, але я не быў яшчэ здольны да гэтага. Ты перамог слабасць майго зроку сілаю Тваіх промняў, я задрыжэў ад любові […]
А. Мятод Трчка асуджаны ў 1952 г. за душпастырскую дзейнасць і беатыфікаваны ў 2001 г.
Вытрымаўшы допыты і катаванні, 12 красавіка 1952 г. а. Мятод Трчка быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі за яго душпастырскую дзейнасць, супрацоўніцтва з біскупам Паўлам Гойдычам і перасылку лістоў у Рым, што было расцэнена як антыдзяржаўная дзейнасць і «шпіянаж» на карысць Ватыкана. Свае гады зняволення ён правёў у вязніцах у Ілаве, Міраве і Леапольдаве. […]
25 жніўня ўшаноўваем памяць блаславёнага Мятода Дамініка Трчкі
25 жніўня ўшаноўваем памяць бласл. Мятода Дамініка ТрчкіНарадзіўся 6 ліпеня 1886 г. у Фрыдлянце-над-Остравіцамі, што ў Маравіі (Чэхія). Быў наймалодшым з сямі дзяцей. Пачатковую школу скончыў у родным горадзе, затым вучыўся ў гімназіі ў Містаку і ў рэдэмптарыстаў у Чэрвенцы каля Аламоўца. У 1902 г. уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (CSsR). Пасьля тэалагічных студыяў 17 […]
Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу і распаўсюдзіўся па ўсім свеце
Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу, і пры гэтым ва ўсім свеце. Навука крыжа не датычыла звычайных спраў, але Бога, праўдзівай рэлігіі, жыцця паводле Евангелля і будучага суда. Усіх неадукаваных і простых перамяняла ў мудрацоў. Паглядзі, як тое, што з’яўляецца глупствам у Бога, перавышае мудрасцю людзей, а тое, што слабое ў Бога, мацнейшае за людзей. […]