2 студзеня
Памяць св. Сільвестра, Папы Рымскага
Сільвестр, рымлянін па паходжанні, быў біскупам Рыма з 31 студзеня 314 г. па 31 снежня 335 г. Аб яго жыцці і дзеяннях вядома вельмі мала.
Памяць св. Сільвестра, Папы Рымскага
Сільвестр, рымлянін па паходжанні, быў біскупам Рыма з 31 студзеня 314 г. па 31 снежня 335 г. Аб яго жыцці і дзеяннях вядома вельмі мала.
Яго пантыфікат прыпадае на час праўлення імператара Канстанціна, які скончыў эпоху пераследу хрысціян у Рымскай Імперыі. Падчас яго пантыфікату ў Рыме імператарам пабудаваны вялікія рымскія базілікі: св. Яна на Латэране, св. Пятра на Ватыкане і св. Паўла за Сценамі.
Падчас пантыфікату св. Сільвестра адбыўся першы Нікейскі сусветны сабор, які асудзіў ерась Арыя. Папа браў удзел у саборы праз легатаў і зацвердзіў яго рашэнні.
З’яўляецца апекуном жывёл, а таксама будаўнікоў.