Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Бог піша роўна па крывых чалавечых радках: таямнічы збаўчы план у гісторыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 23. Бог піша роўна па крывых чалавечых радках Калі евангеліст Лука пачынае свой аповед пра нараджэнне Ісуса Хрыста згадкай, што «ў тыя дні выйшаў загад ад цэзара Аўгуста перапісаць усю зямлю» (Лк. 2, 1), ён не толькі дае нам каштоўную гістарычную інфармацыю, але таксама робіць важнае багаслоўскае пасланне. І сапраўды, як адзначае Бенядыкт XVI, […]

26-я Нядзеля па Святой Тройцы: Евангелле пра багацея і вечнасць Бога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 26-я Нядзеля па Святой ТройцыЛк. 12, 16-21 Сёння ў Евангеллі Ісус расказвае пра багацея, які быў настолькі паспяховы, што яму не хапала месца для захоўвання свайго ўраджаю. Таму ён разбурыў свае засекі і пабудаваў большыя. Але ў тую ж ноч ён памёр — і ўсё гэта абярнулася нічым. «Так будзе з тым, хто збірае скарбы […]

Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Мікалая 6 снежня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА. КАТАЛІЦКІ КАЛЯНДАР. СВЯТЫ МІКОЛА. 1⃣6 снежня каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае ўспамін святога Мікалая, біскупа. Найбольшую славу святому Мікалаю прынеслі яго незвычайная дабрыня і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу бліжнім. У многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі, як гэта рабіў святы Мікалай. Атрымаць падарунак будуць радыя і […]

Раство як таямнічы абмен дарамі паміж багатым Ісусам і ўбогімі людзьмі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 22. Раство – гэта таямнічы абмен дарамі паміж Багатым і ўбогімі Евангеліст Лука пачынае свой аповед пра нараджэнне Збаўцы са згадкі пра адну гістарычную падзею: «У тыя дні выйшаў загад ад цэзара Аўгуста зрабіць перапіс па ўсёй зямлі» (Лк. 2, 1). Здавалася б, гэтая інфармацыя толькі дапамагае лепш убачыць кантэкст Божага Нараджэння, але насамрэч […]

Верныя шануюць святога Міколу як ахоўніка і заступніка верных

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Усхвалім, верныя, святаначальнікаў красу, айцоў славу, крыніцу цудаў і вялікага заступніка верных, кажучы: “Радуйся, Міраў ахоўнік, слаўны святаначальнік і стоўп непарушны! Радуйся, ясны светачу, што асвятляеш усе канцы зямлі цудамі! Радуйся, сумных боская радасць і пэўны абаронца пакрыўджаных. Сёння, блаславёны Мікола, не пераставай маліцца Хрысту Богу за тых, што з вераю і любоўю шануюць цябе […]

Малітва да Ісуса Хрыста пра абарону і шлях да Нябеснай Айчыны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Малітва: Госпадзе мой і Збаўца Ісусе Хрысце! Ты ведаеш маю немач і ведаеш хітрыкі злога, які нападае на мяне. Вядзі мяне бяспечнай дарогай пакорлівасці, прастаты і паслухмянасці, каб я змог, дзякуючы Тваёй ласцы, абмінуць усе пасткі і сілкі д’ябла і ісці гэтым збаўленчым шляхам Тваёй волі, вяртаючыся да сваёй зямлі – Нябеснай Айчыны, дзе Ты […]

Тры дабрадзейнасці, якія дапамогуць ісці іншай дарогай у сваю зямлю, паводле Мц. 2, 12

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 21. Іншай дарогай вяртацца ў сваю зямлю Госпад і нам, як і каралям з Усходу, загадвае да Ірада больш не вяртацца, але вырушаць іншым шляхам у сваю зямлю (гл. Мц. 2, 12). Аднак, магчыма, сумны досвед падказвае нам, што не так проста ісці «іншай дарогай», не так лёгка раз і назаўжды стаць на Божую […]

Магдалена Радзівіл разважае пра ўплыў адступлення продкаў ад усходняга абраду на каталіцтва

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Мяне заўсёды мучыць думка, што, пакінуўшы ўсходні абрад, мае продкі зрабілі страшную крыўду каталіцтву, што праз злучэнне з Царквой, моцнай дзеля свецкіх меркаванняў, яны тым самым дарэшты аслабілі Унію, якая патрэбавала большай апекі і якая, з прычыны адыходу ад яе адукаваных класаў, дайшла да ўзроўню, калі не стала ёй сілаў для змагання са схізмаю. Маю […]

Мудрацы вярнуліся іншай дарогай і заклікаюць ісці дарогай жыцця і веры

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 20. Не вяртацца да Ірада, а ісці дарогай жыцця Пасля таго, як мудрацы паднеслі Ісусу свае дары і пакланіліся Яму, то, “атрымаўшы ўва сне наказ, каб не вяртацца да Ірада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.” (Мц. 2, 12) Яны вярталіся ў сваю зямлю іншай дарогай. Аднак змена датычыла не толькі геаграфічнага маршруту. Наступілі […]

Хрысціянская традыцыя тлумачыць таямніцы мудрацоў і шлях пазнання Бога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 19. Таінства бачу я дзіўнае і слаўнае! Хрысціянская традыцыя па-рознаму тлумачыла таямнічыя постаці мудрацоў з Усходу. Іх бачылі як прадстаўнікоў трох вядомых на той час сусветных магутных каралеўстваў: Афрыкі, Азіі і Еўропы; або ж — як сімвалы трох перыядаў чалавечага жыцця — маладосці, сталасці і старасці, якія аднолькава патрабуюць Бога; знаўцы Святога Пісання абапіраліся […]