Мяне заўсёды мучыць думка, што, пакінуўшы ўсходні абрад, мае продкі зрабілі страшную крыўду каталіцт…

Мяне заўсёды мучыць думка, што, пакінуўшы ўсходні абрад, мае продкі зрабілі страшную крыўду каталіцтву, што праз злучэнне з Царквой, моцнай дзеля свецкіх меркаванняў, яны тым самым дарэшты аслабілі Унію, якая патрэбавала большай апекі і якая, з прычыны адыходу ад яе адукаваных класаў, дайшла да ўзроўню, калі не стала ёй сілаў для змагання са схізмаю. Маю ўражанне, што на нас, нашчадках уніятаў, якія праз снабізм здрадзілі сваёй Народнай Веры, ляжыць у нейкай меры адказнасць за адступленне ад каталіцтва адных, за страшныя цярпенні другіх простых людзей, верных першаснаму вучэнню святых Кірылы і Мятода.

Магдалена Радзівіл