15 лютага ў грэка-католікаў Беларусі распачаўся Вялікі пост. Прыводзім расклад велікапосных службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска. Адмысловай службай у першыя чатыры дні з’яўляецца Вялікі пакаянны канон св. Андрэя Крыцкага, які быў архібіскупам на востраве Крыт. Вялікі пакаянны канон уваходзіць у склад велікапосных набажэнстваў і складаецца з 250 трапароў, або вершаў. У ім выкладаецца ўся гісторыя […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Папа заклікаў выйсці з ізаляцыі і пераадольваць забабоны перад пакутамі іншых
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Гасподні” 14 лютага 2021 г. у Ватыкане Святы Айцец нагадаў, што сёння ў свеце ёсць шмат нашых братоў, якія пакутуюць ад праказы ці іншых хвароб і абставінаў, якім, на жаль, спадарожнічаюць сацыяльныя забабоны. “Кожны з нас можа сутыкнуцца з ранамі, паразамі, пакутамі, эгаізмам, якія закрываюць на Бога і […]
15 лютага – памяць сьвятога апостала Анісіма з ліку 70-ці
15 лютага – памяць сьв. апостала Анісіма з ліку 70-ціСьвяты Анісім жыў у Калосах у Фрыгіі (Малая Азія), быў вучнем апостала Паўла. Імя Анісім з грэцкай мовы азначае «той, што прыносіць карысьць». У маладосьці Анісім быў нявольнікам у доме заможнага жыхара Калосаў сьв. Філімона (памяць 22 лістапада), да якога адрасаваны ліст сьв. апостала Паўла ў […]
15 лютага – успамін блаславёнага Міхала Сапоцькі
15 лютага – успамін блаславёнага Міхала СапоцькіМіхал Сапоцька нарадзіўся 1 лістапада 1888 г. у Юшэўшчыне, якую называлі Навасадамі, у Ашмянскім павеце (цяпер Валожынскі раён). Ён стаў трэцім, наймалодшым дзіцём Вінцэнта Сапоцькі і Эміліі Паўловіч. Нягледзячы на цяжкія бытавыя ўмовы, бацькі паклапаціліся пра пачатковую адукацыю сына. Да святарства Міхал Сапоцька рыхтаваўся ў семінарыі ў Вільні і […]
Вячэрня як першае богаслужэнне Вялікага посту
Сённяшняя Вячэрня з’яўляецца першым богаслужэннем, якое літургічна распачынае час Вялікага посту. Вячэрню звычайна моляцца ў храме на чале са святаром, але пры жаданні гэтую малітву Царквы можна маліцца і самастойна. У такім выпадку словы святара ў тэксце ў кожным выпадку замяняюцца воклічам “Малітвамі святых айцоў нашых, Госпадзе, Ісусе Хрысце, Сыне Божы, змілуйся над намі”. http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/vyachernya-u-vyalikim-postse.html […]
Вялікі пакаянны канон святога Андрэя Крыцкага ў Вялікім посце
Вялікі пакаянны канон створаны выдатным усходнім прапаведнікам і складальнікам царкоўных гімнаў сьв. Андрэем Крыцкім (каля 650-720), які быў архібіскупам на востраве Крыт. Сярод яго шматлікіх царкоўных гімнаў Вялікі пакаянны канон — адзін з найвыдатнейшых ягоных твораў, які належыць да велікапосных багаслужбаў. Таксама пакаянны канон сьв. Андрэя Крыцкага (ці ягоныя часткі) можна маліцца прыватна і па-за […]
Вучэнне Айцоў пра глыбіню і багацце Божага Слова
Вучэнне Айцоў Хто зможа, Божа, спасцігнуць глыбіню Твайго Слова? Мы больш разыходзімся з Ім, чым разумеем, так як спрагнёны чалавек, які п’е ваду з крыніцы. Божае Слова выяўляе разнастайныя адценні, у залежнасці ад здольнасцяў тых, хто Яго пазнае. Госпад упрыгожыў Сваё Слова рознакаляровай прыгажосцю, каб кожны, хто Яго спасцігае, мог убачыць тое, што яго […]
Малітоўная памяць святога Кірылы, настаўніка славянаў
Кірыла, слаўны настаўнік, ты ўчыніў славянаў здольнымі аддаваць падзяку Богу на роднай мове, калі ты пераклаў з грэцкай мовы на славянскую Закон Гасподні і навучыў іх Божых праўдаў. Дзеля гэтага сёньня славянскія народы шануюць памяць тваю і радасна славяць Госпада. Той, хто паказаў некалі Якубу лесьвіцу, што вядзе да неба, даў пазнаць табе, Кірыла, калі […]
14 лютага – сьвята Перастаўленьня сьвятога Кірылы, настаўніка славянаў
14 лютага – сьвята Перастаўленьня сьв. Кірылы, настаўніка славянаўНарадзіўся ў першай палове IX ст. у Салуні (Тэсалонікі ў Грэцыі) у шматдзетнай сям’і. Канстанцін стаў манахам і прыняў імя Кірыла. Атрымаў у Канстанцінопалі выдатную адукацыю, за што сучасьнікі называлі яго «філосафам». Будучы ўжо дасьведчаным місіянерам, у 862 г. разам з родным братам Мятодам ён накіроўваецца на […]
Плач Адама перад раем і заклік пачаць час посту паводле евангельскіх запаветаў
Адам, спакушаны жаночымі словамі, за непаслушэнства быў выгнаны з раю і пазбаўлены суцяшэньня. Цяпер ён голы сядзіць насупроць раю, плачучы і кажучы: “Гора мне!” Дык пасьпяшым пачаць час посту, выконваючы евангельскія запаветы, каб дагадзіць Хрысту і зноў вярнуцца ў райскае жыльлё. Сядзіць Адам насупраць раю, аплакваючы галечу сваю і галосячы: “Гора мне! злосным подступам я […]