Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў пра пошук мудрасьці і пазнаньня Бога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў у Вялікі ПостСыне мой! Калі прымеш словы мае і захаваеш запаветы мае ў сабе, зрабіўшы вуха тваё ўважлівым на мудрасьць і схіляючы да праўды сэрца тваё; калі будзеш клікаць разважнасьць і заклікаць розум, калі шукаць яго будзеш, як серабро, і жадаць яго, як схаваны скарб, тады ты зразумееш, што такое страх […]

Чытаньне з кнігі Быцьця пра стварэньне чалавека на Божы вобраз

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Чытаньне з кнігі Быцьця ў Вялікі ПостБог сказаў: “Няхай зямля выведзе з сябе жывыя стварэньні, кожнае паводле ягонага роду”. І сталася так. Бог стварыў дзікіх зьвяроў, кожнага паводле роду яго, і жывёлу, і паўзуноў, кожнае паводле роду іх. І сказаў Бог: “Створым чалавека на Наш вобраз і на Наша падабенства: няхай пануе над рыбамі марскімі, […]

Чытаньне кнігі Прарока Ісаі пра сьвятло Гасподняе і ўпакорваньне людзкой гордасьці

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Вялікі ПостТак кажа Гoспад: “Ад Сыёну выйдзe закoн i слoва Гаспoдняe з Eрусалiму. Ён будзe судзiць мiж нарoдамi, i дасьць суды мнoгiм людзям. I пeракуюць мячы сваe на плугi, i кап’i сваe на сярпы, i нe ўздымe мяча нарoд на нарoд, i ня будуць бoльш рыxтавацца да вайны. I вoсь […]

Кананічныя гадзіны як малітва Часаслова ў Вялікім посце

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Малітвай Часаслова Царква асвячае час. Адным з богаслужэнняў Часаслова з’яўляюцца Кананічныя гадзіны адпаведна да пары дня: 1 Гадзіна адпавядае 7 раніцы, 3 Гадзіна 9 раніцы, 6 Гадзіна апоўдню, 9 Гадзіна – 15 дня, калі Хрыстос памёр на Крыжы. Запрашаем да асабістай малітвы ў Вялікім посце гэтым набажэнствам, якое з’яўляецца самым простым з усяго Часаслова.http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/kananichnyya-gadziny-u-vyalikim-postse.html

17 лютага – памяць велікамучаніка Тодара Тырона

Грэка-католікі Беларусі #Царква

17 лютага – памяць велікамучаніка Тодара Тырона Сьвяты Тодар быў легіянерам у войску цэзара Максіміяна і перабываў са сваім гарнізонам у Амазіі ў Понце (Малая Азія). У той час трываў самы доўгі перасьлед хрысьціянаў. Ён жа, будучы хрысьціянінам, адмовіўся складаць ахвяру рымскім бажкам. Трыбун даў яму час перадумаць. Сьвяты Тодар, каб падкрэсьліць, што ён асуджае […]

Фільмы з хрысціянскім сюжэтам, агучаныя па-беларуску

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сярод агучаных па-беларуску ёсць таксама фільмы з хрысціянскім сюжэтам: адзін з самых відовішчных фільмаў за ўсю гісторыю кіно “Місія” пра служэнне каталіцкіх місій сярод індзейцаў і знішчэнне еўрапейцамі хрысціянскіх індзейскіх рэспублік, “Караль: чалавек, які стаў Папам” – дзіўная гісторыя ператварэння простага польскага хлопчыка ў чалавека, які змяніў ход гісторыі і эпоху ў цэлым, постапакаліптычны фільм […]

Памяць мучанікаў Памфіла, Парфіра, Валента і іншых

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 16 лютага – памяць мучанікаў Памфіла, сьвятара, Парфіра, Валента і іншСьвяты Памфіл нарадзіўся ў Бейруце (Ліван) у шляхетнай сям’і, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю. Навучаўся ў Александрыі, дзе быў вучнем маладога Арыгена. Вярнуўшыся ў родную Кесарыю Палестынскую, мясцовы мітрапаліт Агапій высьвяціў яго на сьвятара. Памфіл заклаў у горадзе бібліятэку, сабраў у ёй творы Арыгена і іншых […]

Малітва Ахрэма Сірына пра чысьціню, пакору, цярплівасьць і любоў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Малітва Ахрэма Сірына Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Усе робяць зямны паклон) Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон) Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін. (Зямны паклон) […]

Чытаньне з кнігі Выслоўяў Саламона пра мудрасьць і настаўленьне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Выслоўяў Саламона на Вячэрні ў Вялікі ПостВыслоўі Саламона, сына Давідавага, цара Ізраільскага. Каб спазнаць мудрасьць і настаўленьне, зразумець разумныя выслоўі; засвоіць правілы добрай разважлівасьці, справядлівасьці, права і слушнасьці; прастадушным даць кемлівасьць, юнаку – веды і разважлівасьць; паслухае мудры і памножыць веды, і разумны знойдзе мудрыя парады; каб разумець выслоўе і загадкавую мову, […]

Чытаньне з кнігі Быцьця на Вячэрні ў Вялікі Пост: стварэнне свету

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Чытаньне з кнігі Быцьця на Вячэрні ў Вялікі ПостНа пачатку стварыў Бог неба і зямлю. А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою. І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры. І назваў […]