Патрыярх Варфаламей спадзяецца дасягнуць адзінства з Каталіцкай Царквой праз дыялог і ласку Духа

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

«Мы дасягнем адзінства з Каталіцкай Царквой», – патрыярх Варфаламей

22 кастрычніка грэчаская дзяржаўная тэлерадыёкампанія ERT прадставіла дакументальны фільм «Усяленскі патрыярх Варфаламей», прысвечаны 35-годдзю інтранізацыі Варфаламея на Канстанцінопальскі пасад.

У фільме патрыярх распавядае пра сваё жыццё і патрыяршае служэнне. Сярод іншага, патрыярх Варфаламей гаворыць пра мэту ягонага дыялогу з Каталіцкай Царквой:

«Наша Царква, якая лічыць, што працягвае традыцыю непадзельнай Царквы, у пэўнай ступені паўплывала на сястрынскую Каталіцкую Царкву ў пытанні саборнасці. У цяперашні час мы абмяркоўваем Filioque і непамыльнасць Папы, і мы спадзяемся, што з цягам часу, у першую чаргу дзякуючы ласцы Святога Духа, мы дасягнем таго, да чаго імкнемся: жаданага адзінства, супольнай Чашы, як казаў мой папярэднік, патрыярх Афінагор».

https://youtu.be/0dOztVK8FmQ?si=2R37Znd8pygLPht_