5 снежня 1517 года Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Ісуса Сірахава. Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушы даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2-м — 4-м аркушах: «… Другая предъмолъва […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
#НасустрачРаству. Што я прынясу табе ў падарунак, мой Госпадзе і Уладару?Тры мудрацы з Усходу прынес…
#НасустрачРаству. Што я прынясу табе ў падарунак, мой Госпадзе і Уладару?Тры мудрацы з Усходу прынеслі нованароджанаму Божаму Дзіцяці свае дары: золата, ладан і міра. У гэтых дарах Святыя Айцы заўсёды бачылі прарочае абвяшчэнне місіі Хрыста і Яго богачалавечай прыроды. Вось як, напрыклад, разважае свяціцель Ілля Міняцій Кефаланіцкі: «Вешчуны, прыйшоўшы і ўбачыўшы Божае Дзіцятка з Марыяй, […]
Запрашаем на перадкалядныя рэкалекцыі10 -12 снежня у нашай парафіі адбудуцца Перадкалядныя рэкалекц…
Запрашаем на перадкалядныя рэкалекцыі 10 -12 снежня у нашай парафіі адбудуцца Перадкалядныя рэкалекцыі. Іх правядзе кс. Аляксандр Шэмет, парах парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне: 10 снежня, нядзеля, 18.00The post Запрашаем на перадкалядныя рэкалекцыі first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/zaprashaem-na-peradkalyadnyya-rekalekczyi.html Запрашаем на перадкалядныя рэкалекцыі | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ […]
На жаль, радасьць сьвята з парафіянамі з прычыны стану здароўя ня змог разьдзяліць шматгадовы душпас…
На жаль, радасьць сьвята з парафіянамі з прычыны стану здароўя ня змог разьдзяліць шматгадовы душпастыр грэка-католікаў у Берасьці а. Ігар Кандрацьеў, які ў свой час спрычыніўся да стварэньня грэка-каталіцкіх парафіяў і асяродкаў у Берасьцейскай вобласьці. Таму падчас Літургіі вернікі асабліва маліліся за яго здароўе. Хай сьвятыя браты-апосталы Пятро і Андрэй апякуюцца грэка-каталіцкай парафіяй у Берасьці, […]
У Берасьці ў парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя 2 сьнежня 2023 году адзначылі свае зімовае…
У Берасьці ў парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя 2 сьнежня 2023 году адзначылі свае зімовае парафіяльнае сьвята з нагоды ўспаміну сьвятога апостала Андрэя, які лічыцца апекуном хрысьціянскага Ўсходу. Сёлета царква ў Берасьці з нагоды 400-х угодкаў мучаніцтва сьв. Язафата, архібіскупа Полацкага рашэньнем Апостальскага Адміністратара грэка-католікаў у Беларусі і на падставе дэкрэту Апостальскай Пенітэнцыярыі вызначана […]
#НасустрачРаству. Ісці насустрач Хрысту, нягледзячы на цяжкасці і не баючыся памылак на шляхуІсці …
#НасустрачРаству. Ісці насустрач Хрысту, нягледзячы на цяжкасці і не баючыся памылак на шляхуІсці за голасам Божым не заўсёды даецца чалавеку лёгка. Рознага кшталту перашкоды ўзнікаюць ужо на першых этапах Божага поклічу і суправаджаюць чалавека ў той ці іншай форме на працягу ўсяго шляху веры. Прыклад Абрагама – нашага прабацькі ў веры, які па закліку Бога […]
Мы абвяшчаем прыйсце Хрыста: не толькі першае, але і другое, нашмат цудоўнейшае ад першага. Бо перша…
Мы абвяшчаем прыйсце Хрыста: не толькі першае, але і другое, нашмат цудоўнейшае ад першага. Бо першае пераважна сімвалізавала цярпенне, а другое прынясе дыядэму Божага Валадарства. Бо шмат чаго дваякага ёсць у нашага Госпада Ісуса Хрыста. Дваякае нараджэнне: адно ад Бога перад вякамі, другое – ад Дзевы напрыканцы вякоў. Дваякае і прыйсце Ягонае: адно незаўважальнае, нібы […]
#НасустрачРаству. Нараджэнне Хрыста: трывога беззаконных і пакуты верныхНа вестку мудрацоў з Усходу …
#НасустрачРаству. Нараджэнне Хрыста: трывога беззаконных і пакуты верныхНа вестку мудрацоў з Усходу пра тое, што яны бачылі на небе ясную зорку нованароджанага «юдэйскага караля», “кароль Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерусалім з ім.” (Мц. 2, 3) Папа Бенядыкт XVI адзначаў, што Ірад меў усе падставы хвалявацца і непакоіцца, бо даведаўся пра таямнічага прэтэндэнта на яго трон. […]
Але і наша ўласнае сэрца часам можа быць «збянтэжаным Ерусалімам», устурбаваным набліжэннем Хрыста. …
Але і наша ўласнае сэрца часам можа быць «збянтэжаным Ерусалімам», устурбаваным набліжэннем Хрыста. Чаму? Бо Божы прыход часта парушае нашы камфортныя і выгадныя шэрыя будні, да якіх мы прывыкаем і ўжо не хочам і не чакаем ніякіх змен. А асабліва тады, калі гэтыя змены запатрабуюць ад нас пэўных асабістых ахвяр, намаганняў, працы над сабой. Неспакой […]
Каб заахвоціць нас да навяртання, да руху-дзеяння насустрач, каб запрасіць нас у дарогу да паглыблен…
Каб заахвоціць нас да навяртання, да руху-дзеяння насустрач, каб запрасіць нас у дарогу да паглыблення нашага духоўнага жыцця, Госпад у сваім Провідзе можа выкарыстаць зусім нечаканыя абставіны, якія падштурхнуць нас да роздуму, зададуць нам, магчыма, нязручныя пытанні і паклічуць нас у дарогу, да перамены, да навяртання. У якасці прыкладу такога Божага запрашэння ў дарогу можна […]