Сёньня, 8 лютага 2024 г., Апостальскаму Адміністратару грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыту СЯРГЕЮ (Гаеку) – 75Выхаванец беларускіх айцоў-марыянаў, ён больш за тры дзесяцігоддзі нясе сваё адданае служэньне Богу, Царкве і беларусам. Шчыра дзякуем і молімся за яго і ягонае шматгадовае служэньне! Хай Усемагутны, Добры і Міласэрны Госпад дае яму здароўе, бласлаўляе, падтрымлівае, умацоўвае і скіроўвае на […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Папа Францішак прызначыў Архімандрыта Сяргея Гаека Апостальскім Адміністратарам католікаў Візантыі
Ўсходніх Цэркваў. У лютым 2003 г. падчас візіту каталіцкіх ярархаў Беларусі ad limina Apostolorum Папа Ян Павел II падарыў Архімандрыту Сяргею (Гаеку) біскупскі крыж, а ў 2004 г. Першаярарх УГКЦ кардынал Любамір (Гузар) дараваў яму грамату на права нашэньня панагіі і даў літургічны прывілей на бласлаўленьне вернікаў дыкірыем і трыкірыем. Архімандрыт Сяргей Гаек прадстаўляе […]
Архімандрыту Сяргею Гаеку спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння, біскуп Алег Буткевіч скіраваў віншаванне
Архімандрыту Сяргею Гаеку — 75 8 лютага спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Апостальскаму адміністратару для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыту Сяргею Гаеку. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх БіскупаўThe post Архімандрыту Сяргею Гаеку — 75 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/arhimandrytu-syargeyu-gaeku-75.html Архімандрыту Сяргею Гаеку — 75 | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ […]
Віншаванне архімандрыту Сяргею Гаеку з 75-гадовым юбілеем ад біскупа Буткевіча
Шчыра віншуем нашага Апостальскага Адміністратара Архімандрыта СЯРГЕЯ (Гаека) з 75-гадовым юбілеем, молімся і дзякуем за яго шматгадовае служэньне!https://catholic.by/3/news/belarus/16904-arkhimandrytu-syargeyu-gaeku-75-vinshavanne-ad-imya-kkbb-skirava-biskup-butkevich Архімандрыту Сяргею Гаеку — 75. Віншаванне ад імя ККББ скіраваў біскуп Буткевіч 8 лютага спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Апостальскаму адміністратару для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыту Сяргею Гаеку. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх […]
Мы з’яўляемся дзецьмі Божымі і спадкаемцамі разам з Хрыстом — вучэнне Апостала Паўла
Важным сведчаннем таго, што мы з’яўляемся дзецьмі Божымі, ёсць тое, што мы – «спадкаемцы Божыя, спадкаемцы разам з Хрыстом» (Рым 8, 17). Спадкаемцам разам з Хрыстом ёсць той, хто ўдзельнічае ў Яго хвале; у хвале ж удзельнічае той, хто церпіць разам з Ім, церпіць за Яго. Каб заахвоціць нас да гэтага цярпення, Апостал дадае, што […]
У Мінску на Залатой Горцы прайшла чэшска-беларуская культурная вечарына з арцыбіскупам Станеўскім
https://catholic.by/3/news/belarus/16897-z-udzelam-artsybiskupa-staneuskaga-na-zalatoj-gortsy-u-minsku-adbylasya-cheshska-belaruskaya-kulturnaya-vecharyna З удзелам арцыбіскупа Станеўскага на Залатой Горцы ў Мінску адбылася чэшска-беларуская культурная вечарына 3 лютага ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбылася чэшска-беларуская культурная вечарына, якая суправаджалася выступленнем літургічнага хору парафіі святога Сымона і святой Алены «Голас душы».
Свята Стрэчання або Грамніцы завяршае цыкл богаяўленскіх святаў з асвячэннем свечак
Свята Стрэчання (або Грамніцы) завяршае цыкл богаяўленскіх святаў. Гэтае свята ўнікальнае па сваёй літургічнай традыцыі, бо яно адначасова прысвечана праслаўленню і Збаўцы, і Яго Усячыстай Маці. Сярод літургічных асаблівасцей — Чын асвячэння свечак. Адмысловае асвячэнне свечак — адносна новая традыцыя, якая распаўсюдзілася на нашых землях з XVII ст. Традыцыя асвячэння свечак паходзіць ад старажытнага звычаю […]
Свята Сустрэчы Госпада Ісуса Хрыста ўсе цэрквы святкуюць 2 лютага, акрамя армянскай
Свята Сустрэчы Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ўсе цэрквы, акрамя армянскай, святкуюць 2 лютагаУ цэнтры святкавання Стрэчання знаходзіцца падзея, апісаная ў Евангеллі паводле Лукі, калі Ісус на саракавы дзень пасля нараджэння быў прынесены ў Ерусалімскі храм, дзе яго сустрэў праведны Сімяон. У гэтым урыўку евангеліст Лука падкрэслівае захаванне ў сям’і Ісуса Закона Майсея. […]
Крыж для юдэяў – згаршэнне, для язычнікаў – глупства, а для нас – збаўленне і моц Божая
Крыж для юдэяў – згаршэнне, для язычнікаў – глупства, а для нас – збаўленне. Для тых, хто ідзе на загубу, ён – глупства, для нас жа, якія атрымліваюць збаўленне, – моц Божая. Той, хто памёр за нас, быў не толькі чалавекам, але і Сынам Бога – Богам, Які стаўся чалавекам. Ягня, забітае паводле загаду Майсея, […]
Св. Ян Боска пра цярпенне, любоў і міласэрнасць у выхаванні і служэнні Ісуса Хрыста
Колькі ж разоў, сыны мае, я павінен быў на працягу свайго доўгага жыцця вучыцца той вялікай праўдзе, што лягчэй гневацца, чым цярпліва зносіць, пагражаць, чым пераконваць, а нават лягчэй з прычыны нашай нецярплівасці і пыхі пакараць упартага, чым настаўляць яго з дабрынёй і па-сяброўску. Я раю вам любоў св. Паўла, якую ён сведчыў да неафітаў. […]