Вінаградная лаза, пасаджаная ў зямлю, прыносіць плён у адпаведны час, і зерне збажыны, падаючы ў зям…

Вінаградная лаза, пасаджаная ў зямлю, прыносіць плён у адпаведны час, і зерне збажыны, падаючы ў зямлю і прарастаючы, прыносіць у шмат разоў большы плён з дапамогай Духа Божага, які ахоплівае ўсё. Пасля, дзякуючы Божай мудрасці, усё выходзіць на карысць чалавеку, а прымаючы Божае слова, становіцца Эўхарыстыяй, гэта значыць Целам і Крывёй Хрыста. Таксама і нашыя целы, якія жывяцца імі, спачнуць калісьці ў зямлі і прарастуць у ёй, але ўваскрэснуць у свой час, калі Слова Божае дасць ім уваскрасенне дзеля хвалы Бога Айца, Які смяротнае апранае ў несмяротнасць, а тленнае ласкава адорвае нятленнасцю, паколькі Божая моц удасканальваецца ў слабасці.

Св. Ірыней Ліёнскі