#падзякі_пост Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырую падзяку Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, прадстаўнікі якога прывезлі нам пасажырскі бус поўны медыцыны ды іншай гуманітарнай дапамогі. Бус ды “карыснае начыньне”, як падкрэсьлілі прадстаўнікі Офісу, сабралі беларусы і мэрыя Вільнюса згодна з дамоўленасьцямі Святланы Ціханоўская з мэрам Вільнюса Рамігіюсам Шымашусам. @BelWarriors
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Верш дабраахвотніка Палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Кусь”
У ланцугах не той, хто ў турме,У ланцугах не той, хто вымушаны з’ехаць.У ланцугах той, хто схіліў галову ў хамуце,І цягне плуг.Але каменне яму кідаюць у баразне. Расплюшч ужо вочы,Спіну расхілі,Пабач, што камяні табою сеюць,І моцна ў галос гэта заяві! Свабодны той, хто нават у турмеТрымае спіну роўнай, позірк – прама.І называе камянямі камяні,Нават калі […]
Беларускія добраахвотнікі пачалі карыстацца дронам з цеплавізарам
А вось і відэадоказы! Мы ўжо пачалі карыстацца дронам, які нам перадала беларуская дыяспара Сан-Францыска. Гэта не проста дрон: ён абсталяваны цеплавізарам. Таму зараз мы можам бачыць і знішчаць рашыстаў нават уначы. Дзякуй за такі карысны падарунак!
Полк падзякаваў беларускай дыяспары Сан-Францыска за аптэчкі, акуляры і дрон
Выказваем шчырую падзяку беларускай дыяспары Сан-Францыска за аптэчкі, тактычныя акуляры і галоўнае — дрон EVO II Шчыры дзякуй за дапамогу з усяго свету. Да перамогі — разам!#падзякі_пост
Полк Каліноўскага адказаў Карпянкову пра вызваленне Беларусі
“БУДУЦЬ ЗЬНІШЧАНЫЯ!” – Карпянкоў трапна ацаніў перспектывы лукашысцкай арміі і слабавікоў пасьля таго, як у Беларусь прыйдуць дабраахвотнікі Палка імя Кастуся Каліноўскага. Нагадваем Карпянкову: калі мы прыйдзем вызваляць Беларусь, то ўсё каты й здраднікі Радзімы будуць пакараныя. І ніякія чырвоныя кандзібоберы вас ня выратуюць! @BelWarriors
У “справе Аўтуховіча” сьвятар пад прымусам прызнаўся пра РПГ і самалёт дыктатара
Сінепалы заістэрыў: у “справе Аўтуховіча” пад прымусам сьвятар прызнаўся, што зьбіраўся падбіць з РПГ самалёт дыктатара… Супакойце дзеда! Гэта будзе не РПГ, а NLAW, і не самалёт, а картэж! І “справа Аўтуховіча” тут не пры чым. Свабоду палітвязьням!Свабоду Беларусі! @BelWarriors
Алег Аўчыннікаў распавёў пра службу ў Палку імя Кастуся Каліноўскага
«Наша галоўная мэта – гэта дапамагчы Украіне, бо ніколі не будзе вольнай Беларусі без вольнай Украіны» Дабраахвотнік Палка імя Кастуся Каліноўскага Алег Аўчыннікаў (пазыўны “Альгерд”) распавёў пра Ўкраіну, 2014-ты год, пра пратэсты 2020-га ў Беларусі, пра падрыхтоўку да вайны, а яшчэ чаму страх лепей за паніку, і ў чым асаблівасьць службы ў шэрагах беларускага фарміраваньня. […]
Новы выпуск “Честной газеты” прысвечаны беларускім дабраахвотнікам ва Украіне
Першы матэрыял новага выпуску “Честной газеты” прысьвечаны беларускім дабраахвотнікам-героям, што аддалі сваё жыцьцё справе абароны Ўкраіны і змаганьню супраць дыктатараў ды акупантаў. Спампаваць ды прачытаць можна тут Гэтае выданьне – прыклад падпольнага супраціву й данясеньня праўды да беларусаў ва ўмовах акупацыі. @BelWarriors
Дабраахвотнік “Мядзьведзь” разважае пра свабоду, Беларусь, Украіну і агрэсію Расеі
Дабраахвотнік Палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Мядзьведзь” разважае пра свабоду й несвабоду, пра сувязь Беларусі й Украіны – ды пра агрэсію Расеі, пра дэмакратыю, прагрэс і будучыню, а таксама пра тое, калі Беларусь будзе вольнай, ды што азначае – чалавекам звацца. https://youtu.be/tjZi_vYgiNc Не забудзьце падпісацца на наш youtube-канал! Пазыўны Мядзведзь — Расійская акупацыя не дае […]
Павал Усаў назваў полк Каліноўскага сур’ёзнай пагрозай для сістэмы Лукашэнкі
“Полк ужо стварае вялікія праблемы для сістэмы Лукашэнкі: псіхалагічнага і ідэалагічнага характара. Паглядзіце на рэакцыю Лукашэнкі і ягоных прапагандыстаў. Яны проста пырскаюць слюной і злосцю адносна дзейнасці палка. Яны разглядаюць яго як сур’ёзную пагрозу”, — адзначыў беларускі палітолаг Павал Усаў падчас эфіру на “Еўрарадыё”. Политолог Павел Усов в прямом эфире Еврорадио! Стоит ли ждать референдума […]