Перапынак… Немагчыма пераацаніць, як ён важны для нашых ваяроў на перадавой! Проста зрабіць кароткі адпачынак, сабрацца з думкамі, запаліць цыгарэту. У байца такія хвіліны бываюць рэдка: ці перад боем, ці ўжо пасля яго. Ён перадыхне і з новымі сіламі пойдзе далей вызваляць Украіну, сяло за сялом, горад за горадам да самай перамогі! Перамога будзе за […]
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Ваяры Палка Каліноўскага паказалі кадры агнявой падтрымкі ЗСУ
На відэа кадры выхаду на аперацыю батальённага ўзроўню, на якой ваяры Палка Каліноўскага ажыццяўлялі агнявую падтрымку ЗСУ. У такія моманты беларускія і ўкраінскія ваяры вельмі востра адчуваюць плячо адзін аднаго, адчуваюць сапраўднае баявое брацтва, адчуваюць сябе як адзін кулак. Кулак, які рашуча дае па выскаленай пысе імперскім амбіцыям Крамля. Напэўна, менавіта такое ж братэрства адчувалі […]
На фронце развіталіся з загінулым байцом Палка Каліноўскага
“Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл” Кастусь Каліноўскі На фронце прайшло развітанне з загінуўшым байцом Палка Каліноўскага. Ён абраў цяжкі шлях барацьбы з агрэсіяй і бесчалавечнасцю са зброяй у руках. Ён абраў шлях воіна. Ён абраў шлях вызвалення Беларусі, праз вызваленне Украіны. Ён загінуў у баю, як герой. А мы з […]
Ваяры Палка Каліноўскага ўзялі трох палонных падчас штурмавой аперацыі
У ходзе правядзення штурмавой аперацыі, 3 кастрычніка, ваяры Палка Каліноўскага ўзялі трох палонных. Адзін з іх быў паранены. Нашыя парамедыкі аказалі яму першую медычную дапамогу.
Полк Каліноўскага паведаміў пра загінулага і чатырох параненых падчас штурмавой аперацыі
Учора, 3 кастрычніка, падчас правядзення штурмавой аперацыі Полк Каліноўскага панёс страты.Адзін з ваяроў гераічна загінуў на полі бою. Гэта вялізная страта для кожнага з нас. Яшчэ чатыры ваяры былі паранены, іх жыццю нічога не пагражае. Мы знаходзімся на сувязі з роднымі нашых ваяроў. Полк Каліноўскага выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім нашага загінулага пабраціма. Героі […]
Рэкруты Палка Каліноўскага праходзяць падрыхтоўку з гранатамі і эвакуацыяй «параненых»
“Кідаем гранату, ён балдзее і страляе па мішэні” Падрыхтоўка нашых рэкрутаў да баявых – гэта не проста заняткі. Дасведчаныя інструктары распрацоўваюць і імітуюць баявую задачу, дзе выкарыстоўваюцца баявыя гранаты ды мішэні, якія рухаюцца. Увесь працэс набліжаны да тых сітуацый, з якімі нашыя ваяры сутыкаюцца на перадавой. Пад час вучэнняў рэкруты таксама праводзяць эвакуацыю «параненых» пабрацімаў […]
Полк Каліноўскага выпусціў штотыднёвыя навіны пра рэкрутаў, узнагароды і мерч
Набор рэкрутаў, запуск мерча: штотыднёвы выпуск навін Узнагароды нашых ваяроў Неабходнасць у розных спецыялістах Запуск мерча і крамы Глядзець на YOUTUBE ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot Кантакты для СМІ і іншых асоб: @PressBelWar – тэлеграм-канал @BelarusAndUkraineBot – чат-бот Валанцёры: @belbatv @Froki327 ЯК ДАПАМАГЧЫ НАШАМУ ПАЛКУ: Перавод на карту (ў грыўнах): 5375414126301919 (Monobank) Перавод на рахунак: USD […]
Полк Каліноўскага запусціў мерч і інстаграм-краму з цішоткамі
Вы чакалі – мы зрабілі Полк Каліноўскага запусціў свой мерч, а таксама краму на інстаграме, дзе можна набыць цішотку з лагатыпам Палка.Дастаўка як па Украіне, так і ў краіны Еўразвязу. Усе падрабязнасці можна знайсці на афіцыйнай старонцы крамы. Асартымент крамы будзе пашырацца Усе сабраныя грошы з продажаў будуць ісці на патрэбы Палка
Ваяры батальёну «Волат» ударылі з мінамёта па пазіцыях маскалей
Салют заказвалі? Праца ваяроў батальёну “Волат” Палка Каліноўскага з мінамёта па пазіцыям маскалей. Спонсар салюта – боепрыпасы, якія захоўваліся абы дзе. Усё як любяць рускія. Відовішча акупант глядзеў яшчэ доўга. Рушым да Перамогі!
Аператары БПЛА Батальёну Літвін выходзяць на паляванне па варожых пазіцыях
Раз, два, тры, чатыры, пяць – мы ідзем шукаць Аператары БПЛА Батальёну Літвін выходзяць на паляванне. Іхныя баявыя птушкі будуць выяўляць і карэктаваць вагонь артылерыі па варожым пазіцыям і тэхніцы.