На відэа кадры выхаду на аперацыю батальённага ўзроўню, на якой ваяры Палка Каліноўскага ажыццяўлялі…

На відэа кадры выхаду на аперацыю батальённага ўзроўню, на якой ваяры Палка Каліноўскага ажыццяўлялі агнявую падтрымку ЗСУ.

У такія моманты беларускія і ўкраінскія ваяры вельмі востра адчуваюць плячо адзін аднаго, адчуваюць сапраўднае баявое брацтва, адчуваюць сябе як адзін кулак. Кулак, які рашуча дае па выскаленай пысе імперскім амбіцыям Крамля.

Напэўна, менавіта такое ж братэрства адчувалі беларускія і ўкраінскія вайскоўцы ў слаўнай бітве пад Оршай, калі змагаліся супраць таго ж самага агульнага ворага. І не проста змагаліся, а перамагалі!

Разам да новай перамогі!