У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) прайшла чарговая акцыя ў гонар вядомых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў: Ларыса Геніюш (9.8.1910-7.4.1983) – выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага руху, шчырая патрыётка і грамадзянка Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень народзінаў Ларысы Геніюш сымбалічна выпадае на той днень, калі сотні тысяч беларусаў, як яна марыла, […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Дзякуем усім за падтрымку на мітынгу ў гонар Дня Годнасці ў Беларусі
Дзякуем усім, хто далучыўся да мітынгу ў гонар Дня Годнасці ў Беларусі! Асабліва ўдзячныя сябрам з Украіны, прафсаюзам Cisl Firenze Prato, асацыяцыі BelarusBo, чальцам асацыяцыі “Талака” за падтрымку і салідарнасць. Вось ужо 4 гады мы разам змагаемся супраць дыктатуры. Мы ніколі не забудзем і не даруем гвалт у дачыненні да беларусаў. Мы памятаем пра нашых […]
Прадстаўнік Суполкі беларусаў Латвіі правёў забег па алімпійскаму Парыжу
Прадстаўнік Суполкі беларусаў Латвіі зладзіў забег па алімпійскаму Парыжу #ДзеньГоднасці #StayWithBelarus #InternationalDayOfSolidarityWithBelarus
4 гады таму беларусы пратэставалі супраць сфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 года
Роўна 4 гады таму, 9 жніўня 2020 года беларусы сталі адстойваць свае галасы пасля чарговых сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Пратэсты 2020 года ўвойдуць у сусветную гісторыю, як прыклад мірнай праявы волі беларускага народа. Жнівень-2020 змяніў жыцці мільёнаў беларусаў, якія ўжо 4 гады змагаюцца за сваю свабоду і незалежнасць супраць двух страшных дыктатарскіх рэжымаў. Барацьба працягваецца. Мы […]
Інфаграфіка: Чатыры гады масавых рэпрэсій у Беларусі пасля выбараў 2020 года
Інфаграфіка: чатыры гады масавых рэпрэсійЗа чатыры гады з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі не спыніліся рэпрэсіі, наадварот — сітуацыя крытычна пагоршылася. Кожны дзень па ўсёй краіне працягваюцца адвольныя затрыманні. Ператрусы, праверкі тэлефонаў, жорсткае абыходжанне пасля затрымання, жудасныя ўмовы ўтрымання ў месцах зняволення, збіванні і катаванні сталі штодзённай рэчаіснасцю беларусаў. Наўпрост цяпер у зняволенні […]
Сёння чацвёртая гадавіна скрадзеных выбараў і ізаляцыі Беларусі
Сёння чацвёртая гадавіна скрадзеных выбараў. За гэтыя чатыры гады Беларусь стала яшчэ больш ізаляванай і залежнай ад Расіі. Лукашэнка паступова аддаў ідэнтычнасць і суверэнітэт Беларусі Пуціну – каб застацца ва ўладзе… Але мы ідзем..
Павел Латушка: 4 гады барацьбы за вызваленне Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі
Жыве наша мэта — Жыве Беларусь!4 гады таму пачалася наша дэмакратычная рэвалюцыя. Увесь гэты час мы працягваем змагацца за тое, каб наша краіна стала вольнай ад дыктатуры. І за ўвесь гэты час, я ўпэўнены, гэта агульная мара большасці беларусаў і беларусак не перастала быць нашай агульнай мэтай. Якім бы складаным не быў наш шлях да […]
Да 9 жніўня — кранальны кліп ад “Вольнага хора” на песню Сяргея Новіка-Пяюна “Зорачкі”
Да 9 жніўня — кранальны кліп ад “Вольнага хора”. Сяргей Новік-Пяюн напісаў “Зорачкі” амаль 100 гадоў таму, у 1929-м. А прыдалася песня цяпер. “І скажыце, каб не плакаў ні адзін,Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,Прыляту тады, як птушка, ў родны край”. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=rZEvXsHKRi0
Міжнародная акцыя беларускай дыяспары «ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ» у Празе 08.08.2024
Беларусы Замежжа pinned « Міжнародная акцыя беларускай дыяспары «ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ», з нагоды чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года 08.08.2024 (чацвер) Прага, Чэхія, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз…»
Міжнародная акцыя беларускай дыяспары «Дзень Годнасці» з нагоды чацвёртай гадавіны выбараў і пратэстаў 2020
Міжнародная акцыя беларускай дыяспары «ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ», з нагоды чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года 08.08.2024 (чацвер) Прага, Чэхія, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гаўла Ірпень, Украіна, 13:00, адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4 Хельсінкі, Фінляндыя, 17:00,выступ Леаніда […]