Масей Сяднеў (19.08.1915 – 4.2.2001), беларускі паэт, празаік, публіцыст, адзін з найбольш актыўных і таленавітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага замежжа. Яго імя ўпісана у Брытанскую і Польскую энцыклапедыі, а ў 1989 г. Мюнхенскім і Вашынгтонскім Джорджтаўнскім універсітэтамі Масей Сяднёў стаў першым беларусам, намінаваным на Нобелеўскую прэмію.
У 21-гадовым ўзросце (1936) студэнта кідаюць ў менскую турму. Ён прайшоў страшныя гады зняволеньняў ў Магілёве, Новасібірске, Томске, Краснаярске, Іркуцке, Улан-Удэ, Чыте, Хабараўске, Уладзівастоке, Магадане, здабываў золата на Калыме. Ў 1940 годзе яго зноў катуюць ў менскай турме і пагражаюць вышэйшай мерай пакараньня. Але ў 1941-м ён, як у галівуцскім фільме, патрапіў збегчы і вярнуцца да бацькоў. Як гэта адбылося пісьменнік апісвае ў сваім рамане «І той дзень надышоў», а
І. Чыгрынаў у «Апраўданьне крыві». Пасля вайны Масей Сяднеў жыў у Польшчы, Нямеччыне, а з 1950-м едзе на сталае жыхарства ў ЗША. Пахаваны наш знакаміты суайчыннік 4 лютага 2001 на беларускіх могілках Саўт — Рывэра, штат Нью — Джэрсі.
У 1995-м г. у часопісе «Полымя» (№ 2-4) друкуецца аўтабіяграфічны твор «Раман Корзюк», які сёння можна знайсці і пачытать ў інтэрнэце. Непаўторнымі ўспамінамі дзеліцца пісьменнік у «Майсеевай кнізе», піша захапляльныя старонкі ўспамін пра Я. Купалу, Я. Коласа, Я. Пушчу, М. Зарэцкага, Б. Кіта, А. Дудара і многіх інш. У адным з інтэрв’ю Сяднёў зазначыў свае мары: « ..каб наш народ усвядоміў сябе нацыяй з гістарычнай місіяй, каб ён быў здольны абараніць сябе, быў свядомы адносна сваёй мовы, сваёй гісторыі…»
«Паводле ўдакладнeных звестак, у Беларусі ў 1930-1940-х гадах было рэпрэсіравана да 1 мільёна 625 тысяч чалавек. » (Гісторык Ігар Кузняцоў).
Ганарымся беларусамі, якія зрабілі каштоўны унёсак у нашу духоўную спадчыну!
Разам да вызваленьня Бацкаўшчыны!
Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!