Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Святлана Круцікава скончыла жыццё самагубствам пасля пераследу ў Пінску

Беларусы Замежжа

#dissidentby Стала вядома, што ўчора скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчына пражывала ў пінскім раёне і некалькі разоў была асуджана па “экстрэмісцкіх” артыкулах да арышту. Так, апошні суд адбыўся 6 лістапада ў Пінску за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Па меркаванні знаёмых жанчыны, яна не вытрымала вобшукаў, пазбаўлення волі, праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыі. […]

Народныя амбасады Беларусі адзначаюць 4 гады падтрымкі беларусаў і міжнароднай дзейнасці

Беларусы Замежжа

Чатыры гады таму, у Дзень правоў чалавека, былі заснаваныя Народныя амбасады Беларусі За гэты час: Мы падтрымалі тысячы беларусаў і беларусак у выгнанні Усталявалі кантакты з парламентамі, урадамі, АБСЕ і ПАСЕ Прыцягнулі міжнародную ўвагу да сітуацыі ў Беларусі Садзейнічалі міжнародным візітам абранай Прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай і іншых беларускіх прадстаўнікоў і прадстаўніц у выгнанні Аказалі […]

Бясплатны воркшоп для жанчын-мігрантак у Варшаве 15 снежня пра дапамогу і сямейную псіхалогію

Беларусы Замежжа

Бясплатны воркшоп для жанчын-мігрантак у Польшчы Калі: 15 снежняДзе? Варшава, Prastora (Hoża-41 lok 2) Час: 13:00 Тэмы сустрэчы: 1⃣ Механізмы дапамогі для жанчын-мігрантак у Польшчы• Як абараніцца ад дыскрымінацыі і хатняга гвалту?• Парады і прававыя інструменты.2⃣ Сямейная псіхалогія і адаптацыя дзяцей• Як дапамагчы дзецям прыстасавацца да новых умоў?• Умацаванне сямейных стасункаў у складаных умовах. Спікеркі: […]

«Белсату» спаўняецца 17 гадоў: нягледзячы на забароны, працягваем сваю працу

Беларусы Замежжа

«Нягледзячы на ўсе межы і забароны мы працягваем рабіць сваю працу»«Белсату» сёння спаўняецца 17 гадоў! Увесь гэты час мы працуем для вас: штодня выходзім у эфір, пішам артыкулы, выпускаем праграмы і распавядаем навіны ў сацсетках. Дзякуй, дарагія чытачы, што застаяцеся з намі!

33 гады таму 8 снежня спыніў існаванне СССР і падпісалі Белавежскае пагадненне

Беларусы Замежжа

«Хопіць існаваць імперыі зла» 8 снежня паў не толькі рэжым Асадаў. У гэты ж дзень 33 гады таму спыніў сваё існаванне СССР. 8 снежня 1991 году тагачасныя кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расеі падпісалі Белавежскае пагадненне.

Беларускі журналіст Алекс Пазняк расказвае пра выклікі беларусаў у Сакартвэла

Беларусы Замежжа

Як жывецца беларусам у Сакартвэла? З якімі выклікамі яны сутыкаюцца? Беларускі журналіст з Нью-Ёрка, Алекс Пазняк, аўтар праекта “Беларускі крок”,  адмыслова завітаў, каб разабрацца, што не так з правамі беларусаў у Сакартвэла? У сваім відэа ён падзяліўся шчырымі гісторыямі і меркаваннямі нашых суайчыннікаў. https://youtu.be/NKtrV4nEuAA?si=JJXdF6J5pbh_Cghv Беларусы Замежжа | Даслаць навіну ШТО НЕ ТАК З ПРАВАМІ БЕЛАРУСАЎ […]

У Брусэлі распачаліся Дні Беларусі, арганізаваныя ЕС і Еўракамісіяй

Беларусы Замежжа

У Брусэлі распачаліся Дні Беларусі, арганізаваныя Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўракамісіяй у супрацы з Еўрапарламентам У Місіі дэмакратычнай Беларусі прайшоў майстар-клас ад аўтараў праекту традыцыйнай беларускай вышыўкі #FRAMEDINBELARUS. Зацікаўленыя нашай традыцыйнай вышыванкай, якія прынялі удзел у майстар-класе,  былі з розных краін: Францыі, Гішпаніі, Ірландыі, Фінляндыі, Італіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Беларусі. Афіцыйнае адкрыццё выставы прызначана […]

Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі 8 снежня

Беларусы Замежжа

08 снежня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітзняволеннымі, з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека. У беларускі турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў. Шмат ад каго з іх вестак няма ўжо працяглы час. Ва ўмовах беспраўя працягваюцца катаванні і забойствы беларусаў у няволі. На акцыі выступаючыя беларусы звярнулі ўвагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і […]

Беларуса Яўгена Муравіцкага эвакуявалі з Грузіі, ён ляціць у Вільню

Беларусы Замежжа

Беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з Грузіі Пра гэта «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. З яго слоў, прама зараз Муравіцкі ляціць у Вільню. Дзякуючы дапамозе беларусаў, праваабаронцаў, дэмсілаў Беларусі і Фондам салідарнасці атрымаць візу маладому чалавеку атрымалася практычна ў рэкордныя тэрміны. Амбасада Літвы выдала Муравіцкаму разавую візу адным днём. Нягледзячы на тое, што беларусу нават […]

Беларускія дыяспары праводзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі да Міжнароднага дня правоў чалавека

Беларусы Замежжа

Беларускія дыяспары праводзяць мерапрыемства і акцыі салідарнасці з палітзняволеннымі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека (адзначаецца 10 снежня) Мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі. Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Помслівы рэжым працягвае […]