Пазбавілі волі, свабоду забралі, На дзень нараджэння ў карцар кідалі. Але вы не зможаце знішчыць, пачвары, Нашы надзеі, аб будучым мары!
Аб будучым светлым, бо мы пераможам! Хай з роднымі зараз абняцца не можам, Хто з верай у каханне нам жыць забароніць? І хто нашы вольныя думкі прагоніць?
Дарагія вязні — снежаньскія імяніннікі, прыміце віншаванні з Днём нараджэння. Жадаем вам вытрымкі, здароўя і надзеі на лепшае!