Мігранты, уцекачы, выгнанцы: як назваць сотні тысяч беларусаў, вымушаных пакінуць радзімуМіжнародны дзень мігранта адзначаецца сёння, 18 снежня, ва ўсім свеце. Гэты дзень быў запачаткаваны ў 1990 годзе Генеральнай асамблеяй ААН і найперш тычыўся эканамічных перасяленцаў. Дата была выбраная невыпадкова — у гэты дзень была прынятая Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных мігрантаў і членаў […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларуская Царква ў Аўстрыі запрашае на Боскую Літургію ў Вене 24 снежня і Зальцбургу 25 снежня
Беларуская Царква ў Аўстрыі запрашае на Боскую Літургію ў Вене і Зальцбургу “Сябры! Запрашаем адсвяткаваць Раство Госпада нашага Ісуса Хрыста разам! Прыходзьце, каб падзяліцца радасцю і спакоем Божага Нараджэння. Далучайцеся да нас у малітве і ўдзячнасці ў гэтае асаблівае свята. Будзем рады бачыць вас і вашых блізкіх!“ Вена: Дата: 24 снежня Час: 18:00 Месца: Kirche […]
Беларусы Савой Францыі прадставілі Беларусь на Міжнародным Альпійскім Растве ў Ансі
На мінулым тыдні Беларусы рэгіёнаў Савой Францыі прадставілі Беларусь на Міжнародным Альпійскім Растве ў Ансі Правялі майстар клас па стварэнню каляднага ўпрыгожвання, пазнаёмілі мінакоў і гасцей горада з нашымі гісторыяй, культурай, каляднымі традыцыямі, стравамі, сучаснай сітуацыяй з палітвязнямі, а таксама ўразілі ўсіх спектаклем па матывах Беларускай міфалогіі з удзелам Зюзі, Казы, Лясуна, Гаёвак, Пяруна, Дзянніцы, […]
Фінальная імпрэза эстафеты «Галасы праз межы» адбудзецца 18 снежня ў Варшаве
#dissidentby Эстафета «Галасы праз межы» рухаецца да свайго завяршэння. 1⃣8⃣ снежня, ў Варшаве пройдзе фінальная імпрэза, якая стане кульмінацыяй нашага вялікага падарожжа салідарнасці і падтрымкі, якое аб’яднала беларусаў і беларусак па ўсім свеце. У праграме: падвядзенне вынікаў эстафеты, магчымасць падпісаць паштоўкі для палітвязняў, выступ хора вольных беларусаў «Гух цішы» і самых народных Чын-чын-чыноўнікаў, а таксама […]
У Брусэлі заклікаюць пісаць лісты палітвязням перад каляднымі святамі
Брусэль, БельгіяНа пярэдадні калядных святаў не забываемся пра тых, хто не можа адсвяткаваць іх побач з роднымі і блізкімі… Не забываемся пра тых, хто нарадзіўся ў снежні і не святкуе свой Дзень Народзінаў за святочным сталом. Нашы лісты і паштоўкі – гэта сімбаль падтрымкі і салідарнасці. Памятаем пра кожнага, ганарымся і чакаем на волі! Пішыце […]
Сёння магло б споўніцца 90 гадоў першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу
Сёння першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу магло б споўніцца 90 гадоў Менавіта ён быў адным з тых, хто падпісаў Белавежскія пагадненні, дзякуючы якім спыніў сваё існаванне СССР. А яшчэ пры ім Беларусь была краінаю з рынкавай эканомікай і свабодай слова. Станіслаў Шушкевіч меў званне прафесара, уваходзіў у склад камісіі, што расследавала чарнобыльскую катастрофу. Сярод […]
Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць траянскія праграмы для збору дадзеных
Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць у сабе траянскія праграмы Нашыя чытачы паведамляюць, што сілавікі змяшчаюць у афіцыйныя файлы спісаў «экстрэмісцкіх» матэрыялаў траянскія праграмы, якія могуць збіраць вашыя дадзеныя. Ужо некалькі чытачоў знайшлі такіх «шпіёнаў» на сваіх камп’ютарах. Калі ласка спраўдзьце свае камп’ютары на наяўнасць такіх файлаў і выдаліце іх. Дбайце пра сваю бяспеку.
У шведскім парламенце абмеркавалі пытанне прытулку беларускім уцекачам
У шведскім парламенце ў пятніцу, 13 снежня, адбыліся дэбаты наконт прытулку беларускім уцекачам У дыскусіі прынялі ўдзел міністр па міграцыі Юхан Фашэль і дэпутатка ад апазіцыі Карына Эдэрбрынк. У ходзе дэбатаў Карына Эдэрбрынк адзначыла, што сітуацыя, у якой беларускім уцекачам, якія рызыкуюць быць жорстка рэпрэсаванымі на радзіме, адмаўляюць у прытулку, з’яўляецца недапушчальнай. Міністр па міграцыі […]
Вольны Хор наведаў могілкі ў Лёвене падчас Дзён Беларусі ў Брусэлі
Падчас Дзён Беларусі ў Брусэлі Вольны Хор наведаў могілкі у бельгійскім горадзе Лёвене, дзе спачывае выбітны беларускі кампазітар, аўтар гімну “Магутны Божа” У выкананні Вольнага Хору прагучалі 3 песні: жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў», пад які хавалі Равенскага, Пагоню яго аўтарства і Магутны Божа. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Калядкі 21 снежня з музыкай і выступамі
Каляды, вядома, традыцыйна доўжацца ў беларусаў не адзін тыдзень! То ў суботу, 21 снежня, Беларускі клуб “Сябрына” запрашае адзначыць Калядкі падчас зімовага сонцастаяння! Спадарства, якое пажадае далучыцца да святкаў-калядкаў, зможа атрымаць асалоду ад гурта калядоўшчыкаў, пазнаёміцца з вучоным (!) мядзведзем (а, мабыць, і не з адным), паслухаць чароўныя гукі дуды і дыятанічных цымбалаў, атрымаць натхненне […]