«Самае галоўнае сёння – убачыць яго жывым»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская адрэагавала на фота і відэа з палітзняволеным Віктарам Бабарыкам, якія апублікаваў Раман Пратасевіч:
«Я была рада сёння ўбачыць фота і відэа з Віктарам Дзмітрыевічам, няхай нават і пры такіх абставінах. Самае галоўнае сёння – убачыць яго жывым. Я рада, што – няхай і па невядомых прычынах – тых, хто столькі часу правёў ў стане інкамунікада, усё ж паказваюць беларусам. У мінулым годзе мы ўсе ўбачылі Марыю Калеснікаву – і гэтак жа радаваліся, што яна жывая і сустрэлася з бацькам. Убачыць родных або мець магчымасць перадаць ім вестку – бадай, самае дарагое для зняволеных.
Але па-ранейшаму мы нічога не ведаем пра астатніх палітвязняў, у дачыненні да якіх выкарыстоўваюць тыя ж інструменты ціску. Гэта і Мікалай Статкевіч, і Сяргей Ціханоўскі, і Ігар Лосік, і Максім Знак, і Уладзімір Кніга, і Мікалай Банькоў, і Андрэй Навіцкі, і Аляксандр Францкевіч…
Пакажыце нам усіх палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў стане інкамунікада. Мы хочам бачыць, што яны жывыя!»
Нагадаем, Віктар Бабарыка, банкір, грамадскі дзеяч, прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года і – у выніку палітычна матываванага прысуду – пазбаўлены волі на 14 гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 г. Віктара Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх. Ён знаходзіўся ў рэжыме інкамунікада, гэта значыць без сувязі са знешнім светам, больш за 600 дзён.
@CabinetBelarus