Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў 12 верасня

Беларусы Замежжа

Прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў Учора, 11 верасня, стала вядома пра вызваленне і прымусовае перамяшчэнне ў Літву 38 беларускіх палітвязняў. Сёння, 12 верасня, а 14:00 па мінскім часе (13:00 CET) адбудзецца супольная прэс-канферэнцыя кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў. Глядзіце прамы эфір на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай: @CabinetBelarus Освобождение политзаключенных. Пресс-конференция […]

У Беларусі з’явілася 8 новых палітвязняў, у тым ліку Віталь Хальчыцкі і Васіль Бачко

Беларусы Замежжа

Рэпрэсіі не спыняюцца. У Беларусі +8 новых палітвязняў Гэта Віталь Хальчыцкі, Васіль Бачко, Павел Шумскі, Андрэй Мартышоў, Дзяніс Чумакоў, Арцём Сямёнаў, Дзяніс Краўчук, Валянціна Навумава.Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі spring96.org/be/news/118646 Спіс усіх палітвязняў Беларусі prisoners.spring96.org

Вызвалены 52 палітычныя зняволеныя, сярод іх 6 грамадзян Літвы, санкцыі з «Белавіа» знятыя

Беларусы Замежжа

Стала вядома пра вызваленне 52 палітычных зняволеных і пра зняцце санкцый з “Белавіа”. Сярод вызваленых 6 грамадзян Літвы. Гэта адбылося ў выніку сустрэчы з Джонам Коўлам і Крысам Смітам, дзе галоўнай тэмай стала абмеркаванне лёсу палітзняволеных. Палітзняволеныя ўжо ў Літве. Вядома, што сярод іх:Алена Раманаўскене, загадчыца маркетынгавай службысанаторыя «Беларусь» у Друскеніках; Будзе дапаўняцца.

Ціск на сваякоў палітэмігрантаў у Беларусі: праваабаронцы тлумачаць, як абараніцца

Беларусы Замежжа

Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведацьКалі чалавек з’язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць. Праваабаронцам таксама вядомыя выпадкі, калі сваякоў адпраўляюць на «суткі» паводле адміністрацыйных пратаколаў і нават судзяць па крымінальных справах. Гэта форма рэпрэсій, […]

У шведскім парламенце адкрылася выстава «Беларусь. Мастацтва з-за кратаў» з работамі палітвязняў

Беларусы Замежжа

Сення, 9 верасня, у шведскім парламенце адкрылася выстава «Беларусь. Мастацтва з-за кратаў» Адбылося гэта акурат у першы дзень новай парламенцкай сесіі. Гэта сімвалічны момант: каралеўскае адкрыццё парламента – адно з найбольш урачыстых падзей у Швецыі, на якім прысутнічаюць дэпутаты, урад і дыпламаты. Той факт, што ў гэты дзень увазе заканадаўцаў была прадстаўлена выстава работ беларускіх […]

Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Беларускай Вайсковай Славы ў Брусэлі з фільмам і музыкай

Беларусы Замежжа

Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Беларускай Вайсковай Славы у БрусэліУ праграме былі:прагляд дакументальнага фільма, чытанне патрыятычных вершаў, напісанне лістоў палітвязням-вераснёўцам і жывая музычная імпрэза з беларускімі песнямі. Такія сустрэчы яднаюць беларусаў і надаюць сілы тым, хто памятае пра гісторыю і родную мову, хто захоўвае сваю ідэнтычнасць па-за межамі краіны. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Палітвязень Андрэй Паднебны загінуў у Папраўчай калоніі №15 у Магілёве

Беларусы Замежжа

У зняволенні загінуў палітзняволены гамяльчук Пра тое, што Андрэя Паднябеннага не стала, паведаміла ў сацыяльных сетках ягоная маці. Паводле яе палітвязень загінуў 3 верасня ў Папраўчай калоніі №15 у Магілёве. «Мае залатыя ўнучкі засталіся без бацькі… Адзінае, што радуе, – што больш ніхто не зможа ні фізічна, ні псіхалагічна здзекавацца з маім сынам… Я веру, […]

Каля 50 беларусаў у Беластоку правялі акцыю, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы

Беларусы Замежжа

07 верасня каля 50 асобаў у Беластоку прынялі ўдзел у акцыі прысвечанай ДНЮ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ”. 511 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, войскі Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разбілі войска Маскоўскага княства ў Аршанскай бітве, нягледзячы на трохразовую колькасную перавагу ворага. Гэтая перамога спыніла маскоўскую агрэсію і выратавала Усходнюю Еўропу ад падзелу, […]

Беларусы Вільні ладзяць акцыю да Дня Беларускай вайсковай славы 8 верасня

Беларусы Замежжа

Акцыя да Дня Беларускай вайсковай славы ў Вільні У панядзелак, 8 верасня, беларусы Вільні ладзяць акцыю да Дня Беларускай вайсковай славы ў Вільні 8 верасня 1514 года адбылася Бітва пад Воршай, падчас якой войскі ВКЛ разбілі значна большае па колькасці войска Маскоўскай дзяржавы. У гэты дзень мы з гонарам узгадваем не толькі падзеі тых далёкіх […]

Новыя Telegram-каналы, старонкі і YouTube-канал у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

Беларусы Замежжа

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў» У яго трапілі: Telegram-каналы і чаты «Libertas Belarus NRW», «Орг BY»;Старонкі ініцыятывы «Платформа 375»;Старонка ва «Укантакце» «Ивацевичи-Телеханы-Коссово»;Старонка ў «Аднакласніках» «Ивацевичи-Телеханы-Коссово»;Інтэрнет-старонка «Razam.dе»;YouTube-канал «САМОДЕЛКА ДИЛЕТАНТА»;Старонкі ў Facebook «Libertas Belarus», «Грамадзянская iнiцыятыва беларусау у Фiнляндыi», «Sveriges Belarusier / Беларусы Швецыi», «Belarusians in San Francisco Bay Area / Беларусы Сан Францыска Бэй Эрыi», «Беларусы […]