Сёння распачынаюцца Алімпійскія гульні ў Італіі!
Вялікая падзея для спартоўцаў розных краін. Беларусь рэпрэзентуюць спартоўцы ў нейтральным статусе:
фрыстайлісткі Ганна Гуськова (падпісвала адкрыты ліст супраць гвалту пасля жніўня 2020 года), Настасся Андрыянава і Ганна Дзяруга;
фігурыстка Вікторыя Сафонава (родам з Расіі, узяла беларускае грамадзянства, пачынала вучыць беларускую мову, потым паведаміла, што “у гэтым няма сэнсу”);
лыжная гоншчыца Ганна Каралёва;
гарналыжніца Марыя Шканава (у 2020 годзе падпісала праўладны зварот);
канькабежка Марына Зуева.
Беларусы Італіі таксама бяруць удзел у Алімпіядзе — у арганізацыйным камітэце і як валанцёры.
Біятланістаў з Беларусі да Алімпіяды не дапусцілі. Беларускія каналы не збіраліся трансляваць Алімпійскія гульні.
Інфармацыя з раскладам Алімпіяды і спісам каналаў, дзе яе глядзець, па спасылцы.