Беларусы Любліна выйшлі на маўклівую акцыю памяці Алеся Пушкіна Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Стрым памяці Алеся Пушкіна з дакументальнымі фільмамі і музычнымі выступамі на канале @radakultury
Памяці Алеся Пушкіна — стрым на канале @radakultury. У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку. Многія беларусы, якія ведалі творцу асабіста, якія шануюць яго за цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і выбітны мастацкі талент, не маюць магчымасці сёння развітацца з Алесем Пушкіным: прыехаць на яго […]
«Белсат» склаў спіс беларускіх палітыкаў і актывістаў, якія загінулі або зніклі з 1994 года
Яны загінулі за часы лукашызму «Белсат» склаў спіс тых беларускіх палітыкаў, актывістаў, журналістаў і простых дэманстрантаў, якія загінулі, зніклі без вестак або памерлі пры падазроных абставінах з 1994 года. У пералік уключаныя і ахвяры міліцэйскага гвалту з 2020 года. Варта адзначыць, што гэта толькі вядомыя ахвяры. Колькі чалавек насамрэч забіў рэжым Лукашэнкі, ні высветліць, ні […]
Збор памяці Алеся Пушкіна: падтрымайма сям’ю і ўпарадкуйма творчы наробак мастака
Збор памяці Алеся Пушкіна: падтрымайма сям’ю Алеся і ўпарадкуйма творчы наробак мастака. 11 ліпеня стала вядома, што памёр палітвязень, выбітны мастак, перформер, рэстаўратар Алесь Пушкін. Страшная навіна пра смерць гэтага выбітнага творцы, а таксама жудасныя дэталі пра здзекі, праз якія прайшоў мастак у зняволенні, ускалыхнулі ўсю беларускую грамадзянскую супольнасць. Мы ладзім гэты збор, каб не […]
Беларусы Уроцлава ўшанавалі памяць загінулага мастака Алеся Пушкіна
Беларусы Уроцлава ўшанавалі памяць загінулага мастака Алеся Пушкіна Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн згадаў Беларусь у прамове пасля заканчэння саміту НАТА ў Вільні
Сёння ў сваёй прамове, пасля заканчэння саміту НАТА ў Вільні, прэзідэнт ЗША зноў згадаў Беларусь У мінулы раз, пасля яго выступу ў Варшаве, мы выпадкова заўважалі, што ў адным відэа з выступу Байдэна ў словах перакладчыка з Украіны няма нічого пра Беларусь. Тады мы вырашылі паглядзець іншыя відэа і з 6 прагледжаных намі ўкраінскіх трансляцый […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам пасля яго выступу ў Вільнюсе
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо БайдэнамСустрэча адбылася адразу пасля выступу прэзідэнта ў Вільнюскім універсітэце. Падчас выступу Байдэн згадаў Беларусь і заклікаў беларусаў не спыняцца. «Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазыцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны. Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра […]
Беларусы Латвіі ўшанавалі памяць мастака Алеся Пушкіна каля Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі ў Рызе
Беларусы Латвіі ўшанавалі памяць мастака Алеся Пушкіна ў Рызе каля Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі, дзе ў знак жалобы прыспушчаны беларускі сцяг Таксама нагадалі пра 1500 палітвязняў у Беларусi, кожны з якіх можа стаць наступнай ахвярай рэжыму. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам пасля заканчэння саміту НАТА
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам У сваёй прамове пасля заканчэння саміту НАТА прэзідэнт ЗША згадаў і Беларусь: «Многія з вас ведаюць, наколькі важна мець магчымасць вызначаць сваю будучыню. Гэта важна для людзей па ўсім свеце. Не толькі ва Украіне. У Беларусі, Малдове, Грузіі і па ўсім свеце, дзе людзі працягваюць змагацца, каб іх галасы […]
Аб’яднаны Пераходны Кабінет: Беларусь не губернія Расіі і не дазволіць ёй такой стаць
Аб’яднаны Пераходны Кабінет: Беларусь — не губернія Расіі, і мы не дазволім ёй такой стаць Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Беларусь «больш не з’яўляецца незалежнай, гэта яшчэ адна губернія Расійскай Федэрацыі». Аб’яднаны Пераходны Кабінет лічыць, што такая трактоўка стварае памылковае ўспрыманне Беларусі ў свеце і спрыяе яшчэ большай ізаляцыі нашай краіны і нашага народа. […]