Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы “Наша акцыя прысвечана Алесю Пушкіну – выбітнаму беларускаму мастаку, які адстойваў права на свабоду і справядлівасць. Мы павінны нагадаць грамадству, што кожны чалавек мае права на медыцынскую дапамогу, незалежна ад яго палітычных перакананняў. Гэта смерць з’яўляецца жахлівым напамінам аб неабходнасці абараняць правы і свабоды кожнага, хто апынуўся ў закладніках рэжыму. […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У беларускай грэка-каталіцкай царкве Антверпана ўшанавалі памяць змагараў за свабоду
У беларускай грэка-каталіцкай царкве Антверпана ў Бельгіі, дзе знаходзіцца ікона Уваскрасення Хрыстова, створаная мастаком Алесем Пушкіным, адбылася заўпакойная малітва па ім Беларусы разам з украінцамі ўшанавалі памяць змагара за свабоду на сумеснай нядзельнай акцыі. Вечная памяць! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы сабралі больш за 45 000€ на аперацыю Віталю Тысеву Дзякуй усім неабыякавым
Беларусы сабралі на аперацыю Віталю Тысеву больш за 45 000€ Дзякуй усім неабыякавым! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Гданьска ўшанавалі памяць забітага Алеся Пушкіна
Беларусы Гданьска ўшанавалі памяць забітага Алеся Пушкіна Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Масквы ўшанавалі памяць Алеся Пушкіна ля амбасады Беларусі ў Маскве
Беларусы Масквы ўшанавалі памяць пра Алеся Пушкіна ля амбасады Беларусі ў Маскве Уладзімір Цэслер кажа: “У турме Беларусі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У жывых застаецца яшчэ каля 1500 палітзняволеных”. Мы памятаем пра кожнага, і працягваем падпісваць паштоўкі і віншаваць з Днём Народзінаў беларускіх палітвязняў. Гэтым разам лісты і паштоўкі павінны атрымаць беларускія палітвязні: Пінчук […]
Беларусы сабралі больш за 40 000€ на аперацыю Віталю Тысеву, засталося каля 5 000€
Беларусы сабралі ўжо больш за 40 000€ на аперацыю Віталю Тысеву — засталося каля 5 000€ і яе пачнуць рабіць Нагадаем, падчас зняволення ў 2020 годзе ў жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворванне. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную праблему. Віталю сабралі грошы на аперацыю: амаль 20 тысяч еўра, аднак польская […]
Народныя амбасады Беларусі супраць выкарыстання Інтэрполу для пераследу беларускіх актывістаў за мяжой
Супрацьдзеянне выкарыстанню Інтэрполу для пераследу беларускіх актывістаў за мяжой Народныя амбасады Беларусі праводзяць гэту кампанію ў супрацоўніцтве з юрыстамі Офіса Святланы Ціханоўскай, ByPol, адвакатамі і сем’ямі пацярпелых беларусаў. З 2020 было прынамсі 10 выпадкаў падачы ў міжнародны вышук апанентаў рэжыму лукашэнкі. У Польшчы і Славакіі актывісты былі адпушчаныя цягам 24 гадзін, а вось у Славеніі […]
Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на міні-гранты для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў
Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на міні-грантынг для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыўМы абвяшчаем прыём заявак на міні-грантынг для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў з мэтай падтрымкі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне. Хто можа ўдзельнічаць?Ініцыятывы, суполкі, актывісты ўнутры Беларусі і за яе межамі. Якая […]
У альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі прайшла жалобная акцыя памяці Алеся Пушкіна
Сёння у альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) адбылася жалобная акцыя ў памяць аб заўчаснай смерці Алеся Пушкіна. Алесь Пушкін (6.08.1965-11.07.2023), геніяльны мастак, аўтар маніфеста сац-арта і шматлікіх перформансаў, самы вядомы з якіх “Гной для прэзідэнта” (1999), сказаў, калі вырашыў вярнуцца ў сваю радзіму з-за мяжы, ведаючы, што яго арыштуюць: « Які я крыж […]
Народная амбасада Беларусі ў Швецыі паведамляе пра запыт дэпутата Камілы Хансен па смерці Алеся Пушкіна
Народная амбасада Беларусі ў Швецыі паведамляе, што ў сувязі са смерцю палітвязня мастака Алеся Пушкіна з прычыны жорсткіх катаванняў і свядомага неаказання медыцынскай дапамогі ў турме, дэпутат шведскага парламента Каміла Хансен, якая з’яўляецца сімвалічнай «хроснай» Алеся Пушкіна, даслала афіцыйны запыт міністру замежных спраў Швецыі Тобіясу Більстэму з патрабаваннем растлумачыць, якія меры ён мае намер прыняць […]