Падтрымайце адзін з напрамкаў працы НАУДакументы ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе па фактах здзе…

Падтрымайце адзін з напрамкаў працы НАУ

Дакументы ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе па фактах здзейснення ваенных злачынстваў прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі перададзены. Але трэба рухацца далей. Мы рыхтуем другую частку доказаў і іх аналізу для перадачы ў МКС.

Таксама мы працуем над фундаментальным зваротам у Міжнародны крымінальны суд па фактах злачынстваў супраць беларусаў (катаванні, адвольнае пазбаўленне волі, дэпартацыя, знікненне).

Мы збіраем 20 000 еўра для аплаты працы экспертаў і адвакатаў. Мэта — прыцягнуць Лукашэнку да міжнароднай крымінальнай адказнасці. Вы можаце дапамагчы ў гэтай справе.

Збор для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці: https://www.belarus-nau.org/donate

Таксама для нас важныя захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны ў выгнанні. Музей Вольнай Беларусі — пляцоўка, якая на 100% існуе за кошт прыватнай падтрымкі. Арэнда, камунальныя аплаты і іншыя арганізацыйныя выдаткі Музея складаюць каля 3500 еўра штомесяц.

Дапамога Музею Вольнай Беларусі: https://bit.ly/donation_museum

Мы просім вас падтрымаць той напрамак дзейнасці НАУ, які вам бліжэй. Або абодва. Дзякуй!

@nau_belarus