ГУБАЗіК паведаміў аб першым затрыманым пасля выхаду фільма Delfi пра беларускія пратэстыНіякія падра…

ГУБАЗіК паведаміў аб першым затрыманым пасля выхаду фільма Delfi пра беларускія пратэсты

Ніякія падрабязнасці беларускія сілавікі не апублікавалі.

Нагадаем, у панядзелак на канале «RU Delfi Литва» быў апублікаваны фільм пра беларускія пратэсты — у ім аўтары не хавалі твары пратэстоўцаў. Адразу пасля выхаду фільма ім зацікаваліся сілавікі і паабяцалі знайсці пратэстоўцаў.

Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы
Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol
Таксама нагадваем пра Гарачую лінію «Вясны» — вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ці паведаміць пра затрыманне на
@ViasnaSOS