Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Бэрліне прайшла акцыя ў гонар беларускіх паэтак і паэтаў

Беларусы Замежжа

У Бэрліне, каля Амбасады Вольнай Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), адбылася чарговая акцыя ў гонар паэтак и паэтаў Беларусі, якія прысвяцілі сваё жыццё беларускай ідэі, з нагоды іх дзён народзін ў верасні: Зоська Верас, (30.09.1892-1991), выбітная паэтка…

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў

Беларусы Замежжа

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў. Дэдлайн падачы — 1 кастрычніка (уключна). Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы #возможности #магчымасці

Флэшмоб Я/МЫ ПАЛІНА беларускай дыяспары ў розных гарадах свету ў падтрымку палітвязняў

Беларусы Замежжа

Я/МЫ ПАЛІНА – флэшмоб беларускай дыяспары ў розных гарадах свету, каб паказаць салідарнасць беларусаў з палітзняволеннай Палінай Шарэнда-Панасюк, якая 1000 дзён знаходзіцца за кратамі рэжыму лукашэнкі Пакуль мы будзем біць у званы і прыцягваць увагу да беларускіх падзей, пакуль будзем актыўнымі і неабыякавымі, пакуль будзем падтрымліваць адзін аднаго – у сістэмы не будзе шанса на […]

Дэбаты па новым складзе Каардынацыйнай рады: быць ці не быць выбарам у КР 29 верасня

Беларусы Замежжа

Быць ці не быць выбарам у КР? Дэбаты па новым складзе 29 верасня а 19:00 па Менску на YouTube-канале Каардынацыйнай рады пачнуцца адкрытыя дэбаты «Новы склад КР: быць ці не быць выбарам у КР». Фармат дэбатаў пройдзе ў форме кароткіх выступаў сяброў і сябровак Каардынацыйнай рады, якія маюць супрацьлеглыя пазіцыі па пытанню выбараў у КР. Пасля […]

2 гады таму загінуў Андрэй Зэльцэр, які аказаў узброены супраціў лукашэнкаўскім гестапаўцам

Беларусы Замежжа

2 гады таму, 28 верасня 2021г., загінуў Андрэй Зэльцэр“Андрэй Зэльцэр аказаў узброены супраціў лукашэнкаўскім гестапаўцам, якія ўварваліся ў яго кватэру, забіў аднаго з тых, хто на яго нападаў і гераічна загінуў. Жонку Андруся, Марыю Успенскую, труслівыя лукашысты трымаюць за кратамі і зараз.” Героі не паміраюць! Яны працягваюць жыць у сэрцах беларусаў! Сёння беларусы Варшавы выйдуць […]

Ушанаванне памяці беларускіх творцаў Ванды Лявіцкай і Уладзіслава Сыракомлі ў Берліне

Беларусы Замежжа

У альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне (Арт-праект) адбылося ушанаванне памяці і чытанне твораў выдатных беларускіх творцаў, з нагоды іх народзін у верасні: Ванда Лявіцкая (25.09.1895-1969), шчырая патрыётка беларускай справы, да якой ў 1916 г у Менск прыехаў закаханы па ліставанню Максім Багдановіч. Яна была адной з першых таленавітых беларускіх празаіц, пры жыцці […]

Паўнамоцтвы дэлегатаў Каардынацыйнай рады Беларусі заканчваюцца 8 лютага 2024 года

Беларусы Замежжа

Згодна са Статутам Каардынацыйнай рады Беларусі, паўнамоцтвы дэлегатаў КР заканчваюцца 8 лютага 2024 года. Парадак абрання новых дэлегатаў і фармаванне новай Каардынацыйнай рады неабходна вызначыць у тэрмін не пазней, чым за тры месяцы да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў, г.з. да 08 лістапада 2023 года. У перыяд з 30 верасня па 4 лістапада мы запрашаем да правядзення […]

У Берліне прайшла акцыя да Дня народзінаў Алеся Бяляцкага з удзелам беларусаў і дэпутатаў Бундэстагу

Беларусы Замежжа

Акцыя з нагоды Дня народзінаў Алеся Бяляцкага ў Берліне Яе правялі беларусы Германіі сумесна з Amnesty International і Libereco —  Partnership for Human Rights. ПЦ “Вясна” паведамляе, што да акцыі далучыліся дэпутаты Бундэстагу. Яны выступілі са словамі падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Таксама Алесю даслалі паштоўкі са шчырымі пажаданнямі і віншаваннямі. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

У Бельгіі павіншавалі Алеся Бяляцкага і расказвалі пра яго як нобелеўскага лаўрэата

Беларусы Замежжа

У Бельгіі павіншавалі Алеся Бяляцкага На пікеце расказвалі мінакам пра нобелеўскага лаўрэата, якога асудзілі на 10 год і які сустракае свой 61 Дзень Народзінаў за кратамі! “Жадаем Алесю моцнага здароўя і хутчыйшага вызвалення!“ Беларусы Замежжа | Даслаць навіну